Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 4 студзеня 2017
10
Памер шрыфта

Даўно не бачыўся са старым сябрам, які жыве ў другім месцы. І вось ён прыехаў да мяне ў госці. Як водзіцца, пасядзелі за сталом, пагаварылі.

– Заўтра пакажу табе наш невялікі гарадок, – сказаў я перад тым, як легчы спаць.

Дзень выдаўся прыгожы, экскурсіі нішто не перашкаджала. Няспешна пагулялі па скверы, збочылі да царквы, пайшлі па вуліцах. Сябар мой чалавек з тонкім пачуццём гумару. Напрыканцы прагулкі з усмешкай зазначыў:

– Утульны, дагледжаны ваш гарадок. Здаецца мне, надта прыхільны да савецкай улады. Аб гэтым сведчаць назвы вуліц.

І ён стаў пералічваць: Карла Маркса, 1-я Ленінская, Савецкая, Кастрычніцкая, Камсамольская, Піянерская, Інтэрнацыянальная, Кірава… Сапраўды, камуністычная энцыклапедыя.

Дадайце яшчэ сюды вуліцы Пушкіна, Лермантава, Л.Талстога, М.Горкага, Астроўскага… Выдатныя, знакамітыя рускія пісьменнікі. Але дзе ж беларускія постаці?

Пасля той экскурсіі па гарадку з шаноўным госцем я задумаўся: а чаму мы так паважаем чужых і не ганарымся сваімі? Што, у нас няма сваёй гісторыі, сваіх герояў? Ёсць і нямала. Дык чаму мы нават назвы калгасаў некалі падганялі пад ідэалогію расійскіх бальшавікоў?

Мясцовыя гаспадаркі называлі “Чырвоны сцяг”, “Чырвоная зорка”, “Ленінскі шлях”, “Расія”, імя Фрунзе, “Камінтэрн”, “Праўда”, імя Кірава, імя М.Горкага.

Дакаціліся да поўнага абсурду. Быў некалі невялічкі цэх па вырабе фарбы “сінька”. Яе дабаўлялі пры паласканні бялізны. І назвалі гэтае прадпрыемства – “Чырвоная сінька”…

Ці скумекалі, як называецца горад, у якім я жыву і ў які прыязджаў да мяне сябра? Даю падказку. Ён носіць імя адданага рэвалюцыі чэкіста. Прымусілі людзей забыць былыя яго назвы – Крутагор’е, Койданава. І з трыццатых гадоў мы жывём у Дзяржынску. А ці ж не разумней было б успомніць, што ў 10 кіламетрах ад пасёлка Івянец была фамільная сядзіба Дзяржынскіх. Так і звалася – Дзяржынава.

Чаму ж Койданава стаў Дзяржынскам? Ці не пара задумацца над гэтым?

Усевалад ХАЛАДКОЎ.

г.Дзяржынск.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Актывісты моладзі БНФ атрымалі штрафы ў 20 і 25 базавых (+пастанова суда)

Заяўнікі акцыі 25 жніўня былі абвінавачаны ў тым, што не падалі пісьмовую адмову ад правядзення масавага мерапрыемства, пасля таго як Мінгарвыканкам забараніў шэсце, прымеркаванае да дня абвяшчэння су

МВД России назвало срок возможной установки постов на границе с Беларусью

Как сообщает РБК, посты на границе Беларуси и России могут появиться на автострадах и железной дороге уже весной 2018 года.

“Дзе грошы на капітальны рамонт нашых дамоў?”

Адказ на гэтае пытанне спрабуе адшукаць намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Казлоў.