Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 6 снежня 2016
13
Памер шрыфта

Сёння ў Мінску і ў рэгіёнах новыя кватэры ў дамах, пабудаваных па адных і тых жа праектах і з аднолькавага матэрыялу, каштуюць па-рознаму. Напрыклад, у рэгіёнах панэльнае жыллё прадаюць па 1000 рублёў за квадратны метр – гэта крыху больш за 500 долараў. А ў Мінску кватэр у такіх дамах нават і па 700 долараў за метр не знайсці. Чаму?

Два асноўныя дзяржаўныя забудоўшчыкі сталіцы: МАПІД і МДК паспрабавалі растлумачыць розніцу ў кошце на жыллё. Наколькі пераканаўча атрымалася – мяркуйце самі.

Намеснік генеральнага дырэктара па ўласным будаўніцтве ААТ МАПІД Генадзій Болцік патлумачыў журналістам, што загрузка МАПІД наўпрост залежыць ад інвестыцыйнай праграмы Мінска. Скараціліся аб’ёмы будоўлі – знізілася загрузка завода і будаўнікоў. Паводле слоў Болціка, справа дайшла да таго, што прадпрыемства разам з іншымі бударганізацыямі звярнулася да кіраўніка дзяржавы з просьбай выдзеліць ўчасткі для будаўніцтва жылля без аўкцыёну, у тым ліку для чаргавікоў. Болцік шчыра прызнаецца: у снежні пачнецца будаўніцтва чарговага жылога дома ў Каменнай Горцы на ўчастку, выдзеленым без аўкцыёну. Палова кватэр у ім будуць сацыяльныя, усе астатнія прададуць па камерцыйных цэнах, але разлічваць на зніжэнне кошту не варта, таму што забудоўшчык за свае грошы вымушаны ўзводзіць падземны паркінг.

Кіраўніцтва Мінскага домабудаўнічага камбіната так тлумачыць розніцу ў кошце на жыллё ў Мінску і ў рэгіёнах:

– Ёсць попыт і прапанова: калі за такую цану купляюць, то за такую цану забудоўшчык і прадае. Усё проста: калі б не куплялі, цана падала б, – тлумачыць дырэктар Мінскага домабудаўнічага камбіната Андрэй Ясючэня. – Зараз мы будуем толькі для Кіраўніцтва капітальнага будаўніцтва, а за колькі яны прададуць – не ведаем. Мы ім будуем жыллё да 1000 рублёў за «квадрат», але яны да гэтага дадаюць яшчэ і ўсе абцяжаранні: той жа знос, будаўніцтва сетак, дадатковыя аб’екты інфраструктуры. З гэтага і складаецца кошт.

Пагадзіцеся, назваць цэны на кватэры ад Кіраўніцтва капітальнага будаўніцтва таннымі нельга: квадратны метр яны прадаюць па 1,5–1,9 тысячы рублёў.

 

ДАРЭЧЫ

Амаль як у Сочы

На фоне крызісу (а апошнія дадзеныя сведчаць, што рэальныя грашовыя даходы беларусаў рэкордна ўпалі) цэны на жыллё ў Мінску застаюцца досыць высокімі. Па цане “квадрата” кватэры ў беларускай сталіцы мала чым саступаюць апартаментам у навамодным расійскім курорце – Сочы.

Расійскія эксперты нядаўна вызначылі ТОП-10 гарадоў Расіі з самым дарагім жыллём і чамусьці ўключылі ў гэты спіс нашу сталіцу. Мінск у гэтым рэйтынгу заняў пяты радок. Экспертная ацэнка праводзілася па кошце квадратнага метра і сярэдняй цане на выстаўленыя на продаж кватэры. 

Горад

Кошт за квадратны метр у доларах

Масква

3665

Санкт-Пецярбург

1702

Сочы

1312

Уладзівасток

1303

Мінск

1199

Геленджык

1104

Хабараўск

1094

Екацярынбург

1070

Казань

1014

Сургут

1010

Ніжні Ноўгарад

1003

Дарэчы, у суседнім Смаленску сярэдні кошт квадратнага метра ў новых домах складае 610 долараў, на другасным рынку – 725 долараў. І гэта нават танней, чым у Брэсце. У гэтым абласным цэнтры ў сярэдзіне лістапада сярэдняя цана “квадрата” ў новабудоўлях складала 768 долараў, на другасным рынку – 829.

Аўтар: Ігар ЗАЛЕСКІ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Макей: Базавае пагадненне аб партнёрстве ў Беларусі з ЕС будзе рана ці позна

Базавае пагадненне аб партнёрстве паміж Беларуссю і Еўрасаюзам будзе рана ці позна, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 24 лістапада журналістам у Бруселі перад пачаткам саміту Усхо

«Это маленький прорыв». В состав Брестской областной избирательной комиссии вошел представитель оппозиции

В облизбирком по выборам депутатов в местные Советы депутатов 28 созыва избрана Мария Волкова, член Белорусской партии левых «Справедиливый мир».

У Мінску прэзентавалі “Тэорыі літаратуры” у беларускім перакладзе

23 лістапада ў Мінску адбылася прэзентацыя беларускага перакладу кнігі польскіх літаратуразнаўцаў Анны Бужыньскай і Міхала Паўла Маркоўскага “Тэорыі літаратуры ХХ ст.”.