Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

13:21 22 снежня 2016
11
Памер шрыфта

Цікавая сітуацыя. Сельскія жыхары плацяць сёння за балон газу 113 тысяч нед.намінаваных рублёў. Аднак можна жыць побач у той жа вёсцы, але без прапіскі, і тады за такі ж балон прыйдзецца заплаціць 315 тысяч. Ці справядліва гэта? А калі хата – бацькоўская спадчына, дзе я праводжу лета, каб сэканоміць на садавіне і агародніне? Таксама і дачнікі. Чаму іх абавязалі плаціць за газ па поўнай?! Для многіх лецішча – дапамога ў наш цяжкі час. Можа, лепей было б зрабіць двайную прапіску – у горадзе і на лецішчы, і людзі не абураліся б?

Г.Рудніцкі.

г.Наваполацк, Віцебская вобласць.

Сапраўды, такая істотная розніца ў кошце на балонны газ для дачнікаў і сельскіх жыхароў існуе з 1 сакавіка 2015 года. Цэны зацверджаны спецыяльнай пастановай Саўміна №571 ад 12 чэрвеня 2014 года. І прывязаны яны да рэгістрацыі. У чым сутнасць?

Калі вы жывяце ў прыватным доме і зарэгістраваны ў ім, то можаце набываць для сваіх патрэб газ у балонах па субсідзіруемым тарыфе. Зараз 50-літровы балон каштуе 11 рублёў 31 капейку. Калі ж газ купляецца для лецішча, дзе прапісацца нельга, ці ў сельскі дом, дзе ніхто не зарэгістраваны, то плаціць прыходзіцца па тарыфе, які забяспечвае поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат, то бок набываць балон за поўны кошт. У дадзены момант гэта 31 рубель 52 капейкі. Дарэчы, часовая рэгістрацыя не з’яўляецца падставай для разлікаў за спажыты газ па субсідзіруемых цэнах.

У “Белпаліўгазе” кажуць, што скаргі ад тых, хто купляе газавыя балоны для лецішча ці ў сельскія дамы, дзе ніхто не зарэгістраваны, паступаюць рэгулярна. Аднак змены парадку аплаты пакуль што не разглядаюцца.

– Калі ёсць жылы дом, які застаўся ў спадчыну, то трэба там абавязкова прапісацца, каб не плаціць па высокіх тарыфах. І праблема будзе вычарпана, – тлумачаць у “Белпаліўгазе”. – Дастаткова прапісацца камусьці аднаму – уласніку або каму-небудзь з членаў яго сям’і – гэта могуць быць бацькі, муж (жонка), паўналетнія дзеці.

А вось што тычыцца дачнікаў, то тут альтэрнатывы няма. Газавыя балоны яны могуць купляць толькі за поўны кошт.

Дарэчы, у “Белпаліўгазе” падлічылі, што ў сярэднім адна сям’я ў летні сезон расходуе на дачах не больш за два балоны газу. “Наогул і аднаго балона досыць на ўвесь сезон: прыгатаваць ежу, зварыць варэнне, зрабіць нейкія кансервацыі. Але ж прыязджаюць дзеці, унукі, іх трэба паіць і карміць, расход газу павялічваецца. Ну, няхай дзеці і ўнукі плацяць за спажыты газ «, – так раней каментаваў незадаволенасць дачнікаў коштамі на газавыя балоны кіраўнік “Белпаліўгазу” Леанід Рудзінскі.

Аўтар: Вольга ГРЫНЯВІЦКАЯ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Военный эксперт: Казарма — это не тюремная камера

Как искоренить «дедовщину», раскрепостить срочников и повысить престиж военной службы — семь шагов к реформированию армии от Андрея Поротникова.

Стало известно, какой на детском «Евровидении» выступит белоруска Хелена Мерааи

Прошла жеребьевка детского «Евровидения-2017» — представительница Беларуси Хеоена Мерааи выступит пятой.

Совет ЕС утвердил новые правила въезда в Шенгенскую зону

Евросоюз принял решение усилить контроль внешних границ Шенгенской зоны для граждан стран, не входящих в сообщество.