Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16:28 22 снежня 2016
10
Памер шрыфта

Падчас нядаўняга візіту ў Беларусь кіраўніка Сената Польшчы Станіслава Карчэўскага абмяркоўвалася пытанне ўзаемаадносін паміж дзвюма арганізацыямі – Саюзам палякаў Беларусі, якім кіруе Мечыслаў Лысы, і які прызнаюць беларускія ўлады, і незарэгістраваным Саюзам палякаў пад кіраўніцтвам Мечыслава Яскевіча.

Нагадаем, што канфлікт у Саюзе палякаў Беларусі распачаўся яшчэ ў 2005 годзе. Тады арганізацыя была адзінай, у яе склад уваходзіла 25 тысяч чалавек. Раскол адбыўся пасля таго, як Мінюст не прызнаў вынікі выбараў кіраўніка СПБ, на якіх перамагла Анжаліка Борыс. Частка польскіх актывістаў далучылася да яе саюза, частка засталася ў структуры, прызнанай уладамі. Цяпер афіцыйны саюз узначальвае Мечыслаў Лысы.

Пасля візіту ў Беларусь Станіслава Карчэўскага Лысы выступіў перад журналістамі і заявіў:

– Напярэдадні з’езда нашага саюза, які пройдзе напрыканцы сакавіка 2017 года, мы зноў працягваем руку і кажам: “Давайце ўсё ж садзіцца за стол перамоў і дамаўляцца”. На вялікі жаль, з таго боку не бачна жадання, больш за тое, той незарэгістраваны саюз прыняў рашэнне пра неаб’яднанне.

Мечыслаў Лысы кажа, што прапанаваў запрасіць дэлегацыю альтэрнатыўнага Саюза палякаў на з’езд.

– Прапанова, хутчэй за ўсё, прынята не будзе, – так у размове з карэспандэнтам “Народнай Волі” сказаў старшыня незарэгістраванага Саюза палякаў Беларусі Мечыслаў Яскевіч. – Ніякага сэнсу ў гэтых перамовах мы не бачым. Для нас афіцыйны саюз палякаў быў, ёсць і застаецца марыянетачным. Гэтая арганізацыя не мае паўнамоцтваў для прыняцця рашэнняў. Наша арганізацыя гатова да перамоў, але з прадстаўнікамі беларускіх улад, у кампетэнцыі якіх знаходзіцца вырашэнне нацыянальнага пытання. Аднак на такія перамовы з намі пакуль не ідуць.

– Візіт старшыні польскага Сената прынёс нейкія зрухі?

– Пакуль рана рабіць нейкія высновы. Я сустракаўся са старшынёй Сената Станіславам Карчэўскім. Мы пагаварылі, я распавёў пра сваё бачанне сітуацыі: пра аб’яднанне з саюзам, якім кіруе Лысы, размовы быць не можа! Мы хочам быць роўнымі сярод роўныхі, то бок прызнанымі ўладай і зарэгістраванымі ў адпаведнасці з законам. Спадзяюся, што з’явіўся шанц на станоўчае вырашэнне нашага пытання.

Аўтар: Віталь ГАРБУЗАЎ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".

Беларусь і Еўропа. Казка пра змарнаваны час

Стрымана-аптымістычную заяву зрабіў сёння ў Бруселі кіраўнік беларускай дыпламатыі Уладзімір Макей. Паводле міністра, наша краіна заключыць новае базавае пагадненне з Еўрасаюзам, прычым “гэта будзе ра