Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 2 студзеня 2017
20
Памер шрыфта

Вось ужо завяршылася першая сесія Палаты прадстаўнікоў новага склікання. А што мы, выбаршчыкі, ведаем пра працу дэпутатаў? Амаль нічога. Рэдка з’яўлялася нейкая інфармацыя з Авальнай залы, а каб пачуць голас таго ці іншага выступоўца, убачыць яго на экране – такога, мне здаецца, наогул не было.

А ўспомніце, як працаваў Вярхоўны Савет 12-га склікання, у складзе якога былі Зянон Пазьняк, Аляксандр Лукашэнка і многія іншыя вядомыя дэпутаты. Дзякуючы прамым трансляцыям Аляксандр Рыгоравіч і стаў палітыкам, прэзідэнтам.

Чаму б сёння не паставіць у Авальнай зале камеры аднаго з беларускіх тэлеканалаў і мікрафоны радыё? Няхай бы людзі ведалі, якую актыўнасць, якую пазіцыю займаюць дэпутаты. І, вядома ж, якія пытанні яны разглядаюць, якія праблемы іх хвалююць.

Публічнасць – гэта яшчэ і грамадскі кантроль за дзейнасцю парламентарыяў.

Анатоль АКСЮЦІН.

г.Бабруйск.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Умерла солистка группы Cranberries Долорес О’Риордан

В Лондоне умерла солистка ирландской группы Cranberries Долорес О'Риордан. Ей было 46 лет. Причину смерти певицы полиция не сообщает.