Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

17:43 22 снежня 2016
18
Памер шрыфта

Выступлення вядомага беларускага барда 8 студзеня ў сталічнай канцэртнай зале “Атлант” не будзе.

З 2010 года Зміцер Вайцюшкевіч пазбаўлены магчымасці легальна выступаць у Беларусі, але не так даўно ўслед за канцэртамі праектаў Сяргея Міхалка і “Народнага альбома” гастрольнае пасведчанне атрымалі і арганізатары канцэрта Вайцюшкевіча і WZ-Orkiestra, паведаміў Tuzin.fm.

Мерапрыемства планавалася правесці 8 студзеня ў мінскай канцэртнай зале «Атлант», рэкламная кампанія і продаж квіткоў стартавалі на мінулым тыдні. Сам Зміцер пры гэтым аптымістычна распавядаў, што “гэтая адліга ўсур’ёз і надоўга”. Маўляў, прайшлі часы “чорных спісаў” для музыкантаў.

 Аднак на гэтым тыдні продаж квіткоў на канцэрт нечакана быў спынены, а ў афішы з’явілася пазнака «Адмена». Арганізатар канцэрта Вячаслаў Гулевіч паведаміў, што ім было адмоўлена ў арэндзе пляцоўкі, нягледзячы на папярэднюю дамоўленасць і наяўнасць гастрольнага пасведчання.

За каментарыем “Народная Воля” звярнулася да дырэкцыі КЗ “Атлант”.

– Справа ў тым, што наша канцэртная зала з 25 снежня па 16 студзеня сыходзіць на канікулы, – сказаў менеджар Віталь Прастата. – У гэты перыяд у нас нічога не будзе працаваць, таму і прынята рашэнне аб адмене канцэрта.

– А як жа папярэдняя дамоўленасць?

Мы ж тады не ведалі, што планы завода зменяцца, а зала належыць заводу. Таму можна прыдумваць нешта, раздзімаць палітычны скандал, але на самай справе я вам кажу тое, што ёсць. Калі хто не верыць, то сам можа прыехаць у перыяд з 25 снежня па 16 студзеня і ўпэўніцца, што зала не працуе.

У кампаніі “Вебмюзік Паблішынг”, якая займалася продажам квіткоў на канцэрт Вайцюшкевіча, паведамілі, што грошы людзям за ўжо купленыя білеты абавязкова вернуць.

“Продажы толькі пачаліся, таму на канцэрт Вайцюшкевіча не так шмат квіткоў было прададзена, – распавялі мне. – У нас электронная сістэма плацяжоў, таму грошы вернуць альбо на картку, альбо на рахунак мабільнага тэлефона”.

Аўтар: Алесь СІВЫ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".