Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

9:27 29 мая 2017
15
Памер шрыфта

Чулі такую прымаўку: “Пакуль гром не грымне, мужык не перахрысціцца”? На сто працэнтаў яна падыходзіць начальніку 194-га дарожна-рамонтнага будаўнічага ўпраўлення УП “Мінаблдарбуд” Віктару Рагускаму. І ёсць падставы лічыць, што ён дачакаецца, калі грымне гром. І не абы-дзе, а на дарозе Тарасава–Ратамка, якую абслугоўвае яго прадпрыемства. На дарозе паблізу з Мінскам.

Звярніце ўвагу, шаноўныя чытачы, на здымак. Бачыце, якая небяспека падпільноўвае машыны, якія рухаюцца па дарозе Тарасава–Ратамка? Працяглыя дажджы, якія ішлі некалькі тыдняў таму, размылі абочыну да самай асфальтнай паласы. А тут яшчэ абрыў глыбінёй некалькі метраў. Калі, не дай Бог, нехта вечарам ці ноччу, размінаючыся з сустрэчным транспартам, не заўважыць размыў абочыны – лічы, трагедыі не мінаваць. Не толькі машына ператворыцца ў кучу металалому, але і кіроўца з пасажырамі развітаюцца з жыццём.

Вы, спадар Рагускі, хоць разумееце, якая страшэнная бяда можа здарыцца з-за вашай безгаспадарчасці? Няўжо нельга сіламі падначаленага вам упраўлення ліквідаваць размыў у некалькіх месцах абочыны дарогі Тарасава–Ратамка? Ваша неарганізаванасць можа дорага каштаваць дзяржаве і грамадству. Вядома ж, і вам у тым ліку.

Аўтар: Максім КУЗЬМЯНКОЎ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Угроза для всей планеты: ученые предрекают гибель миллиарда человек

Ученые из Университета Колорадо предупреждают о том, что в следующем году на планете может произойти серия землетрясений, жертвами которых в общей сложности может стать миллиард человек по всему миру.

Военный эксперт: Казарма — это не тюремная камера

Как искоренить «дедовщину», раскрепостить срочников и повысить престиж военной службы — семь шагов к реформированию армии от Андрея Поротникова.

Стало известно, какой на детском «Евровидении» выступит белоруска Хелена Мерааи

Прошла жеребьевка детского «Евровидения-2017» — представительница Беларуси Хеоена Мерааи выступит пятой.