Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 29 снежня 2016
11
Памер шрыфта

Учора ў мінскім Свята-Петра-Паўлаўскім саборы развіталіся з пісьменнікам і даследчыкам сталінскіх рэпрэсій Леанідам Мараковым, які пайшоў з жыцця ва ўзросце 58 гадоў пасля змагання з пухлінай мозгу.

Маракоў памёр раніцай 17 снежня пасля цяжкай хваробы ва ўзросце 58 гадоў. На пачатку года ён перажыў інсульт, пасля якога ў яго выявілі пухліну галаўнога мозгу.

Леанід Маракоў быў паспяховым бізнесменам, але, калі пачаў вывучаць лёсы рэпрэсаваных сваякоў, пісаць кнігі, цалкам прысвяціў сябе гэтай справе. Ён выдаў шматтомны энцыклапедычны даведнік пра рэпрэсаваных беларусаў, кнігу пра катаў, празаічныя творы.

“У нечым Леанід быў святы чалавек, які ахвяраваў часткай жыцця, бізнесам дзеля памяці, дзеля гісторыі”, – сказаў на развітанні палітык Мікалай Статкевіч. 

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".