Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 12 снежня 2016
16
Памер шрыфта

Сумна, калі такія людзі адыходзяць у іншы свет. Алесь Белакоз – гонар Беларусі. Ён нарадзіўся ў 1928 годзе ў вёсцы Ляткі Ваўкавыскага павета (цяпер Мастоўскі раён). Настаўнік, як кажуць, ад Бога, краязнаўца, грамадскі дзеяч. Выкладаў родную мову і літаратуру ў Гудзевіцкай школе. Па яго ініцыятыве на “малой радзіме” быў створаны ўнікальны дзяржаўны літаратурна-гістарычны музей, які ён узначальваў больш за 30 гадоў.

Аб грамадзянскай пазіцыі Алеся Белакоза яскрава сведчыць такі факт. У 1948 годзе ён, будучы маладым настаўнікам, напісаў на аркушах заклік: “Змагайцеся за незалежную Беларусь!” і раскідаў іх з цягніка, калі ехаў у Мінск. У Гродне, рызыкуючы жыццём, разам з сябрам распаўсюджваў антысавецкія ўлёткі.

Лёс падарыў яму магчымасць пазбегнуць арышту і рэпрэсій з боку сталінскай карнай сістэмы. А незалежная Беларусь узнагародзіла яго медалём імя Францыска Скарыны. Ён меў званне заслужанага настаўніка Беларусі.

Спачын Алесь Мікалаевіч знойдзе на могілках вёскі Гудзевічы. Пахаванне прызначана на сёння, 2 снежня.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".

Беларусь і Еўропа. Казка пра змарнаваны час

Стрымана-аптымістычную заяву зрабіў сёння ў Бруселі кіраўнік беларускай дыпламатыі Уладзімір Макей. Паводле міністра, наша краіна заключыць новае базавае пагадненне з Еўрасаюзам, прычым “гэта будзе ра