Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

9:27 29 мая 2017
6
Памер шрыфта

Аўгустоўскі канал, на мой погляд, не стане турыстычнай Мекай. Нягледзячы на тое, што цяпер замежныя грамадзяне могуць лёгка атрымліваць візы на пяць і больш дзён.

Справа ў тым, што гэты гістарычны канал пазбаўлены самага галоўнага – прыроднай экалагічнай некранутасці. Інтэлект нават самага звычайнага турыста не схільны да штучнага, а Аўгустоўскі згубіў многае з таго, што было падорана яму прыродай-матухнай. У Еўропе тысячы падобных каналаў, якія маюць статус водных (транспартных) артэрый, але не выклікаюць цікавасці ў турыстаў, якім больш даспадобы асяроддзе, народжанае прыродай, а не экскаватарам.

Вось і нашы лясы ва ўгоддзях Чэртэк, Пяртакас і іх вадаёмы – цудоўны ўзор прыроднага ландшафту. Сваёй першабытнай прыгажосцю гэты куточак можа ўяўляць цікавасць для самых патрабавальных турыстаў. Разнастайнасці і ўнікальнасці яго флоры і фаўны спрыяе тое, што ён аддалены ад прамысловых прадпрыемстваў, выкіды якіх у паветра наносяць вялікую шкоду прыродзе.

Дзе, як не тут, можна ўбачыць рэдкія расліны, паназіраць за надзвычай прыгожымі птушкамі, звярыма. Вось толькі іх назвы: шчыталістнік, воўчае лыка, агурэчнік (водны), чэлім, дзікія ліпы, чорныя бярозы; скапа, ушастая сава, чорны бусел, лунь, жоўты полаз, саламандра, рысь, каменная куніца і г.д.

Вось месца, якое можа стаць унікальным ландшафтным заказнікам, у які пацягнуцца шматлікія турысты. Паўночная частка (польская) Аўгустоўскіх лясоў, Шлямскіх балот, Кнышынскай пушчы, азёр Няцко, Сайна, Белае мае статус еўрапейскага заказніка.

Ігар КАНАПЛЁЎ,

член Міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб’яднання “ЭкаДом”.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Кучма: Россия предлагает сделать новую границу с Украиной

Представитель Украины в трехсторонней контактной группе по урегулированию ситуации на Донбассе Леонид Кучма считает, что Россия фактически хочет создать на линии соприкосновения на Донбассе новую гран

Лукашенко открыл завод «Белджи» и рассказал об указе по стимулированию покупки автомобилей Geely белорусами

В Беларуси разрабатывается проект указа, направленный на стимулирование покупки белорусами отечественных легковых автомобилей, произведенных СЗАО "Белджи".

МНС сможет блокировать операции плательщиков по их электронным кошелькам

Министерство по налогам и сборам Беларуси получило право приостанавливать операции плательщиков по их электронным кошелькам.