Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 2 чэрвеня 2017
6
Памер шрыфта

Добрага здароўя ўсім супрацоўнікам рэдакцыі газеты “Народная Воля”!

У нумары за 3 мая пад рубрыкай “Каб памяталі” прачытала матэрыял аб тым, як захоўваюць магілы рускіх і савецкіх салдат у Польшчы. Клапоцяцца так, як і належыць цывілізаванаму грамадству. І гэта – добра.

У нашым Светлагорску таксама была брацкая магіла каля ракі Бярэзіны. Стаяў помнік салдату: ён схіліў галаву над прахам сваіх таварышаў, імёны якіх былі напісаны на плітах залатой фарбай.

Але 12 гадоў таму мясцовыя ўлады ўсё памянялі. Цяпер на гэтым месцы стаіць манумент пад умоўнай назвай “Звон”. Імёны герояў – у сярэдзіне гэтага “звана”. Іх можна прачытаць толькі з ліхтаром. Затое прозвішчы скульптара і архітэктара – зверху, каб усе бачылі.

Балюча было глядзець, як бульдозерам руйнавалі навакольную мясціну і машынамі вывозілі зямлю і косці салдат… І калі раней брацкая магіла лічылася святым месцам, то цяпер тут кожную раніцу дворнікі мятуць недакуркі, шалупінне і іншае смецце.

Валянціна ПАЖЫЛОВА.

г.Светлагорск.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Актывісты моладзі БНФ атрымалі штрафы ў 20 і 25 базавых (+пастанова суда)

Заяўнікі акцыі 25 жніўня былі абвінавачаны ў тым, што не падалі пісьмовую адмову ад правядзення масавага мерапрыемства, пасля таго як Мінгарвыканкам забараніў шэсце, прымеркаванае да дня абвяшчэння су

МВД России назвало срок возможной установки постов на границе с Беларусью

Как сообщает РБК, посты на границе Беларуси и России могут появиться на автострадах и железной дороге уже весной 2018 года.

“Дзе грошы на капітальны рамонт нашых дамоў?”

Адказ на гэтае пытанне спрабуе адшукаць намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Казлоў.