Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

12:42 5 снежня 2016
10
Памер шрыфта

Да снежня медыкі рэкамендуюць зрабіць прышчэпку ад грыпу.

– Як і ў папярэднія гады, прышчэпкі будуць праводзіцца і на бясплатнай, і на платнай аснове, – распавядае загадчыца аддзялення імунапрафілактыкі ГУ «Брэсцкі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» Святлана Карповіч. – У першую чаргу за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў будуць прышчапляцца асобы, якія належаць да груп падвышанай рызыкі развіцця постгрыпозных ускладненняў і захворвання на грып.

За кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў будуць у першую чаргу прышчапляцца дзеці, якія наведваюць установы адукацыі, і работнікі гэтых устаноў.

У бягучым годзе для масавай вакцынацыі насельніцтва закуплена вакцына «Грыпол плюс Белмед» вытворчасці Рэспублікі Беларусь. Для платнай імунізацыі арганізацыямі аховы здароўя акрамя вакцыны «Грыпол плюс Белмед» будуць выкарыстоўвацца вакцыны «Ваксігрып» (Францыя) і «Інфлювак» (Нідэрланды).

У Беларусі да вакцын прад’яўляюцца такія ж патрабаванні, як і да лекавых сродкаў. Усе вакцыны, якія выкарыстоўваюцца пры правядзенні кампаніі вакцынацыі ў Рэспубліцы Беларусь, праходзяць абавязковую дзяржаўную рэгістрацыю і кантроль якасці.

Прапанаваныя вакцыны не ўтрымліваюць жывы вірус грыпу, а толькі яго асобныя часцінкі (вонкавыя і ўнутраныя антыгены віруса грыпу), якія і неабходны для фарміравання абароны супраць грыпу ў арганізме чалавека. У склад вакцын ўваходзяць 3 штамы віруса грыпу, найбольш актуальныя для дадзенага эпідсезона. Яны з’яўляюцца высокаачышчанымі прэпаратамі, добра пераносяцца дзецьмі і дарослымі.

Грыпозныя вакцыны ў насаглотцы фарміруюць мясцовы імунітэт, які блакіруе размнажэнне рэспіраторных вірусаў на слізістых абалонках. За кошт гэтага эфекту, а таксама дзякуючы стымуляцыі клеткавага імунітэту ў прышчэпленых фарміруецца абарона не толькі ад грыпу, але і ад іншых рэспіраторных вірусных інфекцый.

Вакцынацыю супраць грыпу праводзяць восенню, з тым каб да пачатку эпідсезона ў прышчэпленага чалавека мог выпрацавацца імунітэт. На працягу 2–3 тыдняў пасля вакцынацыі сфарміруецца ахоўны ўзровень антыцел супраць вірусаў грыпу, які забяспечвае абарону ад захворвання на грып да 9 месяцаў.

Сезонны ўздым захворвання на грып і вострыя рэспіраторныя інфекцыі адбываецца ў Беларусі звычайна ў студзені-сакавіку.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".