Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16:49 6 верасня 2016
22
Памер шрыфта

Паглядзіце на гэты здымак. Ён зроблены нашым усюдыісным Алесем Сівым пазаўчора, на самым пярэдадні адметнай юбілейнай даты Ніны Міхайлаўны Лявончык – загадчыцы рэдакцыі газеты “Народная Воля”.

А цяпер прачытайце верш, прысвечаны ёй жа. Напісаны не цяпер – многа-многа гадоў таму былой каляжанкай Ніны Лявончык, якая была тады супрацоўніцай самай папулярнай у Беларусі “Народнай газеты” пад началам нескаронага, неўтаймаванага змагара за праўду Іосіфа Сярэдзіча.

Гэта, пэўна, лёс: з’явілася “Народная Воля” – і яна тук як тут. Гэтая элегантная жанчына з дзіцячай чысцінёй у вачах і чуйнай душой, з вечна юнымі рамантычнымі парываннямі і ўмудронасцю ад бацькоў і роднай зямлі – сапраўдны змагар за Беларусь і беларушчыну, за светлы дзень нашай Радзімы. Уся яна ззяе дабрынёй, пяшчотай, мяккай абаяльнай жаноцкасцю, але яе духоўнай сіле і мужнасці мог бы пазайздросціць і магутны мужчына.

Ніна Міхайлаўна Лявончык – душа, твар і, калі хочаце, брэнд “Народнай Волі”. Яе мілая ўсмешка сустракае шматлікіх наведвальнікаў у прыёмнай рэдакцыі, яе прыветны звонкі голас звязвае прыхільнікаў любімай газеты ў розных кутках краіны з жывым пульсам “баявога” выдання. І кожны ўпэўнены: яго ўважліва выслухаюць, зразумеюць, падкажуць, параяць і чым толькі можна пастараюцца дапамагчы. А мы, хто побач з ёю амаль штодня, адчуваем на сабе ўсю цеплыню і клапатлівасць нашай нястомнай пчолкі і птушачкі, адданейшай агульнай справе паплечніцы з яе бурлівай, але мэтанакіраванай энергіяй.

У бясконцай плыні неадкладных і гарачых спраў яна не проста застаецца па-ранейшаму маладой, дзейснай, усім патрэбнай і незаменнай, а з гадамі – і гэта ўсім навідавоку – сапраўды маладзее. Насуперак усім пашпартным дадзеным!

Сёння ў нашай Ніны Міхайлаўны – прыгожы, хвалюючы юбілейны дзень: сем дзясяткаў пройдзена на жыццёвым шляху. І вось дзіва: тое, што некалі было напісана ў вершы, абсалютна адпавядае дню сённяшняму, нават больш – пацвярджаецца зноў і зноў з пераканаўчай сілай. Усё сыходзіцца, і ўсё – жывая праўда.

Гэтай яркай, даравітай асобе з багатым унутраным светам, любоўю і веданнем класічнай беларускай літаратуры (а сваіх “самых-самых” паэтаў, сярод якіх быў асабліва дарагі ёй Ніл Сымонавіч Гілевіч, што ў сваю чаргу са шчырай сімпатыяй ставіўся да Ніны Міхайлаўны як да лепшага сябра, можа чытаць на памяць бясконца з акрыленым натхненнем), ёсць чым ганарыцца. Разам са сваім мужам – вядомым на ўсю краіну цымбалістам-віртуозам Аляксандрам Дзмітрыевічам Лявончыкам, заслужаным артыстам Беларусі, яны выгадавалі двух цудоўных сыноў, якія звязалі свой лёс з музыкай. Старэйшы, Алесь – бліскучы піяніст і педагог (малайчына, прыехаў з Германіі на матулін юбілей!). Малодшы, Міхась, нясе ўслед за бацькам па свеце славу непаўторных беларускіх цымбалаў, з нязменна велізарным поспехам гастралюе па розных краінах і кантынентах.

Старэйшыя Лявончыкі радуюцца, што падрастаюць унукі, спадзяюцца, што і тыя будуць сеяць (не так ужо і важна, на якой ніве) зерне дабра, хараства і радасці людзям усёй Зямлі, а найперш – роднай Беларусі.

У іх сям’і сёння вялікае свята – як і ў нашай рэдакцыйнай сям’і. Вітаючы ўсім сэрцам нашу Ніну Міхайлаўну са слаўным юбілеем, зычым усім сэрцам: будзьце ў добрым здароўі, не развітвайцеся з маладымі памкненнямі! І хай спраўдзяцца вашы самыя дзёрзкія светлыя і прыгожыя мары!

З павагай і любоўю калектыў “Народнай Волі”.


Ёсць яно! Не трэба прыбядняцца,

Крочыць хай яно з табою скрозь.

А табе ўсяго ж, ну, толькі …наццаць,

…наццаць – і ні кропелькі не больш!

 

Дык жыві ж заўжды без засмучэння,

Зорка свеціцца ярчэй твая.

З днём цябе прыгожым нараджэння,

Дарагая, любая мая!

Валянціна ШУСТ.


Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).

Как выглядит поездка на новом поезде из Минска в Варшаву

Журналистка «Белсата» Марина Вашкевич стала одной из первых пассажирок нового железнодорожного маршрута, который соединяет белорусскую и польскую столицы.