Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

11:53 26 мая 2017
13
Памер шрыфта

Серафіма Дарафееўна добра помніць: калі яны ўсяліліся ў гэты дом, кволы стволік бярозкі быў амаль роўны з ёю. Серафіма жыла – і побач непрыкметна падрастала дрэўца. Ды вось, як кажуць, не паспела азірнуцца, а, лічы, большая частка жыцця пражыта. Адпрацавала шмат гадоў у бліжэйшай школе (цяпер яна называецца гімназіяй), вучыла дзетак прыродазнаўчым навукам. А беластволае дрэўца ўвабралася ў сілу і зашумела лісцем ужо насупраць вокан верхніх паверхаў дома.

Аднойчы сусед зверху дацёгся да мясцовага жылупраўлення і запатрабаваў:

– Спілуйце дрэва. З майго акна далягляд засланяецца…

І вось у іхнім двары з’явіліся два дзецюкі з бензапілой…

Серафіма рашуча заступілася:

– Ці ж можна, людцы, зразаць такую прыгажосць? Падумайце: колькі трэба гадоў, каб вымахала такое дрэва! Я вунь ужо на пенсію пайшла, а расла – паверце – разам з гэтай бярозай.

Мужчыны нерашуча пераступалі з нагі на нагу і, задраўшы галовы, глядзелі ўверх: там з адчыненага акна сачыў за імі мужчына з няголеным шчаціністым тварам.

– Не дам спілоўваць! – рашуча прамовіла Серафіма. – Што хочаце рабіце – не дапушчу беззаконня!

– А і праўда, – пачухаў патыліцу старэйшы з рабочых, – навошта нам лезці ў іхнія разборкі? Няхай самі вырашаюць з гэтай бярозай.

З таго дня Дарафееўна пачала, як яна сама казала, “акультурваць” двор ля дома. Паблізу бярозы (калі вясною бялілі ствалы бліжэйшых клёнаў і каштанаў, яе не краналі) жанчына высадзіла ва ўскапаную ёю зямлю цыбуліны цюльпанаў.

Мінаў час. Пупышкі на дрэвах набухлі, а на сонечных угрэвах дзе-нідзе ўжо з’явіліся кволыя лісточкі. А на кветніку, які зрабіла Дарафееўна, расцвілі цюльпаны, потым – касачы, белыя рамонкі…

– Вось бы раздабыць дзе камянёў ды акуратна абкласці кветнічак, – аднойчы ўслых падумала яна.

– Гэ! – усміхнуўся вусаты мужчына, што жыў у іхнім пад’ездзе і, як ведала Серафіма, працаваў дальнабойшчыкам. – Будзе вам, Дарафееўна, і каменне, і нават фарбы раздабуду.

Яна ўжо і забылася на тую размову, як аднойчы, калі корпалася над сваімі кветкамі, сусед вываліў з мяшка цэлую гару камянёў.

– Во, цэлая крушня! – разгладзіў ён вусы. – Вёз аж з Полаччыны, куды па справах ездзіў. Так што, Дарафееўна, слова сваё стрымаў. Знаёмы нават каменні паразбіваў, каб не папсаваць, як кажуць, прыгажосць.

– Дзякуй, даражэнькі! – узрадавалася жанчына. – Вы, можа, чулі калі-небудзь песню пра бярозку?

– Не памятаю… А што?

– То паслухайце. У мяне, праўда, голас не асабліва… Ды паспрабую праспяваць.

І яна зацягнула:

Расце бярозка за акном,

З якога мне адкрыўся свет…

І яшчэ далей:

…А я пачую шум лясоў:

Шляхі ў дзяцінства замяло.

І бачу сон з найлепшых сноў:

Бярозкі мілае святло…

– А і праўда, – паківаў галавою шафёр, – ад бярозага ствала быццам сыходзіць тое ціхае святло.

Ён узняў галаву – быццам павітаўся са старой бярозай ля пад’езда:

– А чаго ж, няхай расце і шуміць лісцейкам. Радуе і нас, і дзяцей, і ўнукаў нашых…

Міхась ДАНІЛЕНКА.

Гомель.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Цэнтр Жыткавічаў рыхтуюць да абласных «Дажынак», а жыхары ўскраін скардзяцца на бездарожжа

У Жыткавічах (Гомельская вобласць) рыхтуюцца да абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі", які плануецца ў пачатку снежня. Тым часам жыхары горада скардзяцца ўладам на бездарожжа.

Экс-начальник МРЭО ГАИ Пинска приговорен к 4 годам колонии за взятки и превышение полномочий

Суд Пинского района и Пинска сегодня вынес приговор в отношении трех обвиняемых по уголовному делу о взятках в МРЭО ГАИ города.

Мінгарсуд пакінуў у сіле прысуд Някляеву

Мінгарсуд 22 лістапада адмовіў Уладзіміру Някляеву ў задавальненні скаргі на рашэнне суда Ленінскага раёна Мінска аб 10-сутачным арышце за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным "Маршы абураных беларусаў