Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 4 верасня 2016
14
Памер шрыфта

Згодна са звесткамі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, рэальная зарплата (з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у ліпені 2016 года ў параўнанні з ліпенем 2015 года зменшылася на 5,3%.

Зніжэнне рэальнай зарплаты ў гадавым вымярэнні назіраецца ўжо больш за паўтара года. У студзені 2016 года яна скарацілася на 2,6%, у лютым – на 4,6%, сакавіку – на 3,2%, красавіку – на 3,8%, маі – на 4,6%, чэрвені – на 4,5%.

Сярэдняя намінальная налічаная заработная плата ў ліпені 2016 года склала 745,8 дэнамінаванага рубля.

Максімальная сярэднямесячная налічаная зарплата работнікаў сярод рэгіёнаў была ў Мінску – 1.037,2 рубля, мінімальная – у Магілёўскай вобласці (638,5). У Брэсцкай вобласці сярэдняя зарплата склала 644,5 рубля, у Гомельскай – 669,7, Гродзенскай – 640,3, Мінскай – 754,3, Віцебскай – 639,3.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Гомельскі падлетак прыгавораны да дзесяці з паловай гадоў калоніі

У Гомелі да дзесяці з паловай гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 16-гадовы падлетак. Ён абвінавачаны ў забойстве і замаху на крадзеж.

Путин – Собчак: Вы хотите, чтобы у нас по площадям бегали десятки Саакашвили?

Президент России Владимир Путин считает, что оппозиция в России пока не предложила "программу позитивных действий".

Как создаются новые рабочие места. Минским предприятиям пришли «письма счастья»

Администрация Советского района Минска рассылает по предприятиям письма, в которых доводит до них «дополнительное задание» по трудоустройству граждан.