Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Згодна з апытаннямі сацыёлагаў, беларусам санкцыі Еўрасаюза абыякавыя. А тым болей іх “не казыча” магчымы перанос з Беларусі чэмпіянату свету па хакеі...
15:38 18 лiпеня 2012
13535
Памер шрыфта

У сельскім злагадным народзе,

Прынамсі, так было заўжды:

На ўскрайку вёскі, на калодзе,

Заселі ўвечары дзяды.

Ну што ў старых заўжды на мэце?

“Варушыць” кожны ў галаве,

І што там дзеецца на свеце,

І як краіна ў нас жыве.

У векавечнага Кірэя

Адзіны толькі клопат ёсць:

— Хвалюе, бач, мяне Карэя,

Для свету бытта ў горле косць.

Нядаўна зладзіла ракету…

Вы чулі етае ці не?

А што калі ігрушку ету

Дый на Расію бамбане?

— Не бамбане, бо мецьме здачы, —

Перапыніў сусед Іван. —

А болей важная задача —

Як улагодзіць нам Іран.

Паставіць у заліве міны

І скажа: гэтак і было.

Каб еўрапейскія краіны

Не мелі нафты… Во дзе зло!

— Амерыка прамовіць слова… —

Заўвага мудрага Іллі.

І пакрыёма, паступова

Да спраў найблізкіх перайшлі.

Сказаў Піліп Івану:

— Дружа,

То ж гора для ўсяго сяла:

Еўропа нас не любіць дужа,

Вунь, кажуць, санкцыі ўвяла…

Цяперка нашае начальства

Не можа ездзіць за кардон.

Быў Бацька там і так не часта…

Куды ж цяпер паткнецца ён?

Ды ёсць пярэчанне ў Ігната:

— Ты не плявузгай што не след.

У Бацькі выбар ёсць багаты,

Катар, Кітай і Эміраты —

Лічы, увесь астатні свет.

А што не ездзяць у замежжа

Цяперка нашыя чыны,

Дык гэта вуха мне не рэжа,

Бо трацяць грош дарма яны.

— Але ж і нашы мільянеры

Не могуць выехаць, бадай…

— А ім Еўропа на халеры,

Калі Егіпет ёсць, Кітай?

І калі ўжо пайшло на прынцып —

Што Люксембург? Навошта ён?

І тут ты жыцьмеш шахам-прынцам,

Калі ў кішэні ёсць мільён.

У рэшце рэшт прыйшлі да згоды:

Народу санкцыі — не зло.

Яны — пустое для народа,

Карове, мовіць так, сядло…

Пытанне выспела ў Карпея

(І пра яго ён думаў шмат):

— А як нам быць наконт хакея?

Ці будзе ў нас чэмпіянат?

Я чуў, што етыя буржуі

Імкнуцца ў нас яго забраць.

Нядобра ета, вам скажу я.

Каб іх панос прабраў, птамаць…

Яго абсек Іван:

— Ды годзе!

Хакей мне ў галаве ніяк…

Як быў малы, ганяў па лёдзе

Замерзлы, цвёрды каравяк.

Дык то ж было даўно, калісьці…

Цяпер не клюшкі — кастылі…

Хадзіць бы (больш было б карысці)

Нам не па лёдзе — па зямлі…

У прэзідэнта ёсць праблемы,

А нам гуляць няма калі…

І спакваля да іншай тэмы

Дзяды-вяскоўцы перайшлі.

— Вам зараз, мусіць, млосна стане, —

Сказаў Піліп, крывы як крук. —

Але ў маёй суседкі Мані

Учора здох-сканаў парсюк.

Парсюк быў спраўны, гадавалы

І важыў дзесьці сто кіло.

І нам бы штосьці перапала,

Калі б усё як след было…

Ілля, мацак сівагаловы,

Сказаў (а быў ён з пахмяла):

— Каб прыкалоў своечасова,

Дык Маня трохі б наліла…

Пра парсюка вялі бяседу

Да ночы самае яны.

І кожнаму “балела” дзеду:

— Не будзе чаркі да абеду,

Не пакаштуем свежыны…

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Беларускія аўтадылеры павялічылі ў 2017 годзе продаж новых аўтамабіляў амаль на траціну

Колькасць легкавых і камерцыйных аўтамабіляў, прададзеных у 2017 годзе дылерамі — членамі Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА), вырасла на 29% і склала 34.255 аўтамабіляў.

Арина Соболенко завершила выступление на Australian Open, уступив 17-й ракетке мира

Белорусская теннисистка Арина Соболенко не вышла во второй раунд Australian Open.

Чемпионат Европы по биатлону в 2019 году пройдет в «Раубичах»

Исполнительный комитет Международного союза биатлонистов (IBU) принял решение о проведении чемпионата Европы по биатлону 2019 года в Республиканском центре олимпийской подготовки по зимним видам спорт