Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 2 студзеня 2017
9
Памер шрыфта

Апошнія кадравыя перастаноўкі, мяркуючы па ўсім, далі старт рэформе ўнутры Адміністрацыі прэзідэнта. Пра яе кіраўнік краіны спачатку загаварыў: Лічу, што нам трэба скараціць адну з пасад намесніка (хутчэй за ўсё, гэта намеснік кіраўніка Адміністрацыі па ідэалогіі), істотна перабудаваўшы ідэалагічны напрамак, замацаваўшы яго за першым намеснікам”.  А праз дзень з’явіўся ўказ аб вызваленні ад пасады намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта па ідэалогіі Ігара Бузоўскага «ў сувязі з пераходам на іншую працу». Дадзеная пасада ліквідавана.

Такім чынам, зараз у новага кіраўніка прэзідэнцкай Адміністрацыі Наталлі Качанавай тры намеснікі: Максім Рыжанкоў (першы намеснік), Валерый Міцкевіч (адказвае за юрыдычную сферу) і  Мікалай Снапкоў (адказвае за эканоміку).

Але распачатая рэформа не азначае, што ідэалогіі ў нашай дзяржаве будзе надавацца менш увагі. “Перад новым кіраўніцтвам прэзідэнт паставіў задачу падрыхтаваць план рэфармавання Адміністрацыі. Пры гэтым абсалютна дакладна, што асноўныя напрамкі дзейнасці за Адміністрацыяй застануцца. Гэта ідэалогія, кадравыя шматлікія арганізацыйныя пытанні, падрыхтоўка выступленняў прэзідэнта”, – такую заўвагу пасля гучных кадравых прызначэнняў зрабіла прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант. Дарэчы, паміж ёю і Рыжанковым Аляксандр Лукашэнка прапанаваў падзяліць функцыі Бузоўскага.

Трэба адзначыць, што ў адрозненне ад амаль “прафесіянальнага ідэолага” Бузоўскага (а яго працоўны шлях пачынаўся з пасады памочніка сакратара ЦК Беларускага патрыятычнага саюза моладзі напрыканцы 1990-х, потым была праца ў маладзёжным цэнтры «Юнацтва», у юнацкім хакейным клубе «Залатая шайба», на БТ, і нарэшце ў 2003-м Бузоўскі апынуўся ў новаствораным БРСМ, які ўзначаліў у 2010 годзе), у Рыжанкова і Эйсмант такога досведу няма. Максім Рыжанкоў да прызначэння ў Адміністрацыю прэзідэнта працаваў у дыпламатычнай сферы, быў памочнікам прэзідэнта па пытаннях спорту і віцэ-прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Наталля Эйсмант да таго, як стаць у лістападзе 2014 года прэс-сакратаром А.Лукашэнкі, працавала ў Тэатры музкамедыі і вядучай на БТ.

Аўтар: Ігар ЗАЛЕСКІ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Вялікія рэформы ЖКГ?

На гэтым тыдні ўрад актыўна абмяркоўвае колькі і як насельніцтва павінна аплочваць паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Девять продуктов для здоровья сосудов

Присутствие этих продуктов в рационе станет отличной профилактикой заболеваний сердечно-сосудистой системы.

“Радыё хаваць рана…” Сустрэча з Нінай Палуцкай

У Гродне 17 кастрычніка ў “Цэнтры гарадскога жыцця” прайшла сустрэча з Нінай Палуцкай, рэдактаркай аднаго з першых незалежных радыё Беларусі “Радыё НБК”.