Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 27 чэрвеня 2017
7
Памер шрыфта

ВДНГ знеслі хутка. Спачатку выставачны павільён, затым адміністрацыйны корпус. І раптам грамадскасць апамяталася: а які лёс пяціметровага вітража, што ўпрыгожваў яго хол? Дарагая праца нават у сэнсе вытворчасці, не кажучы ўжо пра мастацкія вартасці. Няўжо таксама пад бульдозер?

Вітраж – праца вядомага мінскага мастака Веніяміна Мігаля (1934–2006), створаная ў духу «суровага» стылю 1970-х, –  несумненна, цікавы і як помнік свайго часу, і наогул як годны мастацкі твор. Да ліку вядомых работ Мігаля належаць дэкаратыўная кампазіцыя “Светач” на мінскай станцыі метро «Плошча Леніна», а таксама афармленне комплексу “Крэматорый” у Мінску.

На шчасце, вітраж ВДНГ выратаваны і захаваны. Першым, хто забіў трывогу пра лёс манументальнага твора, быў вядомы мінскі калекцыянер Аляксандр Радаеў. Ён хутка згуртаваў вакол сябе спецыялістаў і падзвіжнікаў, якія дапамаглі яму. У выніку вітраж вышынёй5,25 метрадэмантаваны, акуратна спакаваны і перададзены ў фонды Музея гісторыі горада Мінска. Магчыма, калі-небудзь ён знойдзе сваё месца ў музейнай прасторы.

Вікторыя ДРОЗД.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Требуется… директор!

В Минской области катастрофически не хватает управленцев. К такому выводу проходишь, открыв раздел «Вакансии» Миноблисполкома.

Маршы ў тупік?

“Гарачая восень” скончылася, так і не пачаўшыся. У мінулую суботу пасля малалюднага ды хуткацечнага “Маршу абураных беларусаў 2.0” завадатар вулічных пратэстаў Мікола Статкевіч абвясціў, што наступным

Нож Янкі Купалы

Упершыню ў Купалаўскі музей я трапіў першакурснікам філфака БДУ, дзе беларускую літаратуру нам чытаў прафесар Алег Антонавіч Лойка.