Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 29 верасня 2016
8
Памер шрыфта

Учора ў Мінску пачала працаваць місія Міжнароднага валютнага фонду на чале з Пітэрам Долманам. У беларускай сталіцы эксперты прабудуць да 1 кастрычніка.

Як вядома, беларускія ўлады разлічваюць на новую праграму супрацоўніцтва з фондам, запытваючы ў МВФ крэдыт на 3 млрд долараў пад 2,28% гадавых тэрмінам на 10 гадоў. У свой час Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што крэдыт МВФ – гэта «добры крэдыт, з добрым аб’ёмам рэсурсаў і добрым працэнтам». «Ніхто нам, у тым ліку і расіяне, пад такія працэнты крэдытаў не дае. Нам гэта выгадна», – сказаў ён.

Папярэдняя місія МВФ наведала Беларусь у канцы чэрвеня з мэтай ацаніць наяўную эканамічную палітыку ўлад, згодна з артыкулам IV статута фонду. Паводле вынікаў візіту Долман заявіў, што МВФ пазітыўна ацэньвае рэформы ў беларускай эканоміцы, але лічыць, што іх неабходна паглыбіць і паскорыць. Акрамя таго, адзначыў ён, МВФ разлічвае на публікацыю вынікаў незалежнай дыягностыкі беларускіх банкаў і рэкамендуе беларускім уладам правесці шырокую дыягностыку сектара дзяржпрадпрыемстваў.

У 2009–2010 гадах Беларусь атрымала ад МВФ у межах праграмы stand-by пяць траншаў крэдыту на 3,46 млрд долараў.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Гомельскі падлетак прыгавораны да дзесяці з паловай гадоў калоніі

У Гомелі да дзесяці з паловай гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 16-гадовы падлетак. Ён абвінавачаны ў забойстве і замаху на крадзеж.

Путин – Собчак: Вы хотите, чтобы у нас по площадям бегали десятки Саакашвили?

Президент России Владимир Путин считает, что оппозиция в России пока не предложила "программу позитивных действий".

Как создаются новые рабочие места. Минским предприятиям пришли «письма счастья»

Администрация Советского района Минска рассылает по предприятиям письма, в которых доводит до них «дополнительное задание» по трудоустройству граждан.