Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 23 чэрвеня 2017
10
Памер шрыфта

Пракуратура Мінскай вобласці накіравала ў суд Маладзечанскага раёна крымінальную справу ў дачыненні да настаўніц сярэдняй школы №11 Маладзечна. Яны абвінавачваюцца ў неналежным выкананні абавязкаў па забеспячэнні бяспекі жыцця і здароўя вучаніцы 8-га класа падчас выканання сельгасработ, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзяўчынкі.

Гэтая трагедыя здарылася летась. 29 верасня 2016 года 13-гадовая Віка Папчэня загінула “на бульбе” пад коламі грузавіка. Вадзіцель не заўважыў, што ззаду стаіць дзяўчынка, і наехаў на яе. Пакуль прыехала «хуткая», дзяўчынка памерла.

Папярэдняе расследаванне паводле крымінальнай справы праводзіла ўпраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці. Выяўлена, што 44-гадовая настаўніца фізікі і 32-гадовая настаўніца замежнай мовы суправаджалі 20 вучняў на сельскагаспадарчае поле ААТ «Усход-Агра» для ўборкі бульбы. У адпаведнасці са сваімі службовымі абавязкамі яны павінны былі забяспечыць бяспеку жыцця і здароўя непаўналетніх – як у шляху, так і падчас уборкі.

Дзеючым крымінальным заканадаўствам за ўчыненне такога злачынства прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 4 гадоў са штрафам і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады на тэрмін да 5 гадоў.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Беларускі праваабарончы форум заклікаў ўлады спыніць ціск на адвакатуру і незалежныя прафсаюзы

У Рэзалюцыі па выніках форуму праваабаронцы заклікалі беларускія ўлады  спыніць ціск на незалежныя прафсаюзы і на адвакатуру.