Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 12 чэрвеня 2017
9
Памер шрыфта

Футбалісты брэсцкага “Дынама” заваявалі Кубак  Беларусі па футболе.

Фінальная гульня паміж дынамаўцамі і салігорскім “Шахёрам” праходзіла ў Гродне і была даволі драматычнай. Асноўны і дадатковы час закончыўся ўнічыю – 1:1, і ўсё вырашалася ў серыі пенальці, дзе з лікам 10:9 (!) перамаглі брэстаўчане.

“Хачу павіншаваць саперніка не толькі з перамогай, але і з тым, што ён згуляе і ў еўракубкавых матчах, – сказаў пасля матча настаўнік “Шахцёра” Алег Кубараў. – Яны да гэтага ішлі і гэта заслужылі. А падчас фіналу было свята. Такі антураж толькі ўпрыгожвае наш футбол. Шкада, што такіх матчаў мала. А пенальці – гэта латарэя…”

Такім чынам, брэсцкае “Дынама” заваявала права ўдзельнічаць у кваліфікацыі Лігі Еўропы: каманда стартуе з 2-га раўнда. “Шахцёр” і мінскае “Дынама” пачнуць удзельнічаць у Лізе Еўропы з 1-га раўнда. Чэмпіён краіны – барысаўскі БАТЭ – згуляе, як вядома, у Лізе чэмпіёнаў.

Аўтар: Алесь СІВЫ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

«Беларускі гістарычны анекдот» — доўга, трапна і не заўсёды смешна

15 гадоў працы аддаў Сяргей Шапран кнізе “Беларускі гістарычны анекдот”, героямі якой сталі больш за 100 вядомых беларускіх грамадскіх і культурных дзеячаў.

Лукашэнка абмеркаваў з Макеем пытанні аптымізацыі МЗС і развіцця знешнеэканамічнай дзейнасці

Пытанні аптымізацыя МЗС і развіцця знешнеэканамічнай дзейнасці абмеркавалі 18 студзеня на сустрэчы ў Мінску Аляксандр Лукашэнка і міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Як выбарчая камісія «падарыла» кватэру актывісту апазіцыі

Для некаторых палітычных сіл Беларусі папярэднія вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў вельмі несуцяшальныя – у агітацыйную кампанію не будзе дапушчана большасць прапанаваных прадс