Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

9:27 29 мая 2017
9
Памер шрыфта

1 чэрвеня заслужанаму артысту Беларусі, канцэртмайстру Вялікага тэатра Беларусі Георгію Аляксеевічу Каранту спаўняецца 70 гадоў.

…Яго вельмі рана сталі называць Георгіем Аляксеевічам, бо ён выкладае з 19 гадоў. Цяпер зоркі беларускага Вялікага, якія працуюць з Карантам не адзін дзясятак гадоў, усё часцей звяртаюцца да яго… Герачка. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь у мінулым годзе справіў творчы юбілей – 40 гадоў у тэатры, а цяпер будзе святкаваць 70-годдзе. У яго гонар 15 чэрвеня ў Камернай зале пройдзе ўнікальны канцэрт.

15 чэрвеня ў Камернай зале будуць адны зоркі! Народныя артысты Беларусі Ніна Шарубіна, Сяргей Франкоўскі, Уладзімір Пятроў, Васіль Кавальчук, заслужаныя артысты Алена Шведава, Алена Бундзелева, Аксана Якушэвіч, Алена Сало, Уладзімір Громаў, Станіслаў Трыфанаў, Андрэй Валенцій і іншыя. Яны збяруцца на сцэне, каб сказаць маэстра: «Брава, Карант!»

– Я задзейнічаў бы ў гэтым канцэрце ўсю трупу, – усміхаецца Георгій Аляксеевіч. – Але, баюся, глядач не вытрымае такой насычанай праграмы, бо тады канцэрт доўжыўся б цэлы дзень. Таму запрасіў артыстаў, з якімі больш працую і над рэпертуарнымі спектаклямі, і над камернымі вечарамі. Канцэрт будзе нагадваць музычны калейдаскоп. Галоўнае – нашы салісты праспяваюць тое, што падабаецца ім і публіцы. А я ім у гэтым абавязкова дапамагу.

Дарэчы, рэжысёрам і вядучым канцэрта выступіць мой аднадумца, з якім мы ствараем вечары «Легенды беларускай оперы», заслужаны артыст Віктар Скорабагатаў.

Аўтар: Вера ВІР 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Кучма: Россия предлагает сделать новую границу с Украиной

Представитель Украины в трехсторонней контактной группе по урегулированию ситуации на Донбассе Леонид Кучма считает, что Россия фактически хочет создать на линии соприкосновения на Донбассе новую гран

Лукашенко открыл завод «Белджи» и рассказал об указе по стимулированию покупки автомобилей Geely белорусами

В Беларуси разрабатывается проект указа, направленный на стимулирование покупки белорусами отечественных легковых автомобилей, произведенных СЗАО "Белджи".

МНС сможет блокировать операции плательщиков по их электронным кошелькам

Министерство по налогам и сборам Беларуси получило право приостанавливать операции плательщиков по их электронным кошелькам.