Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 15 чэрвеня 2017
120
Памер шрыфта

Белстат апублікаваў дадзеныя аб сярэднедушавых даходах беларусаў. І высветлілася, што амаль кожны другі беларус (48,8 працэнта) у першым квартале гэтага года жыў у месяц на суму, меншую за 350 рублёў (каля 175 еўра). Прычым тых, чый прыбытак лічыцца найбольш  высокім – ад 600 рублёў у месяц, у краіне ўсяго толькі 12,4%.

Старшы аналітык “Альпары” Вадзім Іосуб лічыць, што сярэднедушавы даход – больш аб’ектыўны паказчык узроўню жыцця людзей, чым сярэдні заробак.

– Звычайна ў нас усё круціцца вакол сярэдняй зарплаты, – тлумачыць Вадзім Іосуб. – Усе гэтай лічбай цікавяцца, яна лёгка лічыцца, да яе пастаянна прыкавана ўвага кіраўніка дзяржавы (усе памятаюць апошняе даручэнне Лукашэнкі дасягнуць паказчыка “ўсім па пяцьсот”). Але зарплаты ахопліваюць далёка не ўсе даходы, на якія жыве насельніцтва, акрамя таго, дастаткова грамадзян, да якіх зарплата наогул не мае ніякага дачынення – яе не плацяць школьнікам, студэнтам, пенсіянерам, беспрацоўным. А сярэднедушавы даход – гэта агульны аб’ём даходаў, падзелены на колькасць людзей. На працуючых, старых, дзяцей і г.д. Гэта тая сума, на якую ў сярэднім жыве чалавек. Сярэднедушавы даход дае ўяўленне аб тым, як рэальна жыве краіна. І дадзеныя Белстата, на жаль, сведчаць пра тое, што ўзровень жыцця ў Беларусі досыць нізкі.

Дарэчы, 350 рублёў, або 175 еўра, – гэта тая сума, якую ў Даніі можна зарабіць за 4,5 гадзіны. Там сёння самая высокая сярод еўрапейскіх краін сярэдняя пагадзінная аплата працы – 42 еўра за гадзіну. Паляку, каб зарабіць 175 еўра, спатрэбіцца амаль 3 дні, альба 20 гадзін. У Польшчы сярэдняя пагадзінная зарплата складае 8,6 еўра.

Даходы беларусаў у I квартале 2017 года

(Сярэднедушавыя наяўныя рэсурсы)

Наяўныя рэсурсы, у рублях

Атрымліваюць па краіне, у%

Да 150

2,8

150–200

6

200–250

11,4

250–300

13,3

300–350

15,3

350–400

12,3

400–500

16,6

500–600

9,9

Больш за 600

12,4

 

Аўтар: Вольга ГРЫНЯВІЦКАЯ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Вялікія рэформы ЖКГ?

На гэтым тыдні ўрад актыўна абмяркоўвае колькі і як насельніцтва павінна аплочваць паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Девять продуктов для здоровья сосудов

Присутствие этих продуктов в рационе станет отличной профилактикой заболеваний сердечно-сосудистой системы.

“Радыё хаваць рана…” Сустрэча з Нінай Палуцкай

У Гродне 17 кастрычніка ў “Цэнтры гарадскога жыцця” прайшла сустрэча з Нінай Палуцкай, рэдактаркай аднаго з першых незалежных радыё Беларусі “Радыё НБК”.