Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 29 мая 2017
10
Памер шрыфта

Менавіта такую суму сабрала кампанія BY_help за два месяцы для дапамогі затрыманым у Беларусі за акцыі пратэсту і паводле падазрэння ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў, паведамляецца на старонцы кампаніі ў сацыяльнай сетцы “Фэйсбук”.

Кампанія BY_help дапамагла больш як 200 удзельнікам акцый, асуджаным на розныя тэрміны адміністрацыйнага арышту (аплата ІЧУ, адвакаты, перадачы), на агульную суму 18 тысяч. 160 долараў, у выплаце адміністрацыйных штрафаў – на 11 тысяч 590 долараў. Яшчэ 9 тысяч 840 долараў выдаткавана на адвакатаў для арыштаваных па справе “Белага легіёна”. 10 тысяч 550 долараў перададзена сем’ям арыштаваных па гэтай крымінальнай справе на аплату жылля і перадачы.

Найбліжэйшым часам на падтрымку сем’яў ініцыятыва BY_help перадасць яшчэ 2 тысячы долараў. «Рэшта сумы – прыблізна 2,7 тысячы долараў – складзе аператыўны рэзерв кампаніі для экстраннай дапамогі рэпрэсаваным», – гаворыцца ў паведамленні.

Ініцыятарамі кампаніі BY_help выступілі гомельскі актывіст прафсаюза РЭП Андрэй Стрыжак, дырэктар крэатыўнай прасторы «ЦЭХ» Юлія Дарашкевіч і медыякансультант Ляксей Лявончык.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".