Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 10 студзеня 2017
14
Памер шрыфта

То, што Беларусь сёння лідар сярод краін СНД па колькасці выкананых аперацый па перасадцы органаў, не навіна. А вось тое, што, перажыўшы складаныя аперацыі, пацыенты беларускіх трансплантолагаў не проста вяртаюцца да нармальнага жыцця,  а нават нараджаюць дзяцей, ведаюць, напэўна, нямногія.

Кіраўнік аддзела нефралогіі, замяшчальнай нырачнай тэрапіі і трансплантацыі ныркі РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак Алег Калачык падчас навагодняй імпрэзы для дзяцей, якія перанеслі перасадку органаў, арганізаванай у цэнтры, заявіў, што ганарыцца сваімі пацыентамі, якія пасля ўмяшальніцтва гадуюць дзяцей. І прывёў такую статыстыку: у Беларусі на сёння больш за 20 жанчын сталі маці пасля трансплантацыі ныркі. А гісторыя адной сям’і кранула да сэрца.

Максім і Марына з Магілёва пазнаёміліся ў бальніцы яшчэ падлеткамі. Абодва прайшлі праз перасадку ныркі: у сакавіку 2007-га аперацыю зрабілі Марыне, у маі – яе будучаму мужу. Праз 3 гады ў пары нарадзілася дачушка Сафія.

Аўтар: Ганна ГАНЧАРЫК 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

У Літве стварылі праект, які мусіць супрацьдзейнічаць расійскай прапагандзе

У Літве запрацаваў сайт «Vatnikas» на якім будуць публікавацца дадзеныя тых, хто распаўсюджвае расійскую прапаганду, ілжывую інфармацыю і наогул розным чынам спрабуе маніпуляваць свядомасцю жыхароў Лі

Чемпионат по зимнему плаванию проходит в Минске

17 января в Минске на реке Свислочь стартовал открытый чемпионат Беларуси по спортивному зимнему плаванию "Минск Опен" — III этап Кубка мира IWSA World Cup.

КНДР и Южная Корея пройдут на Олимпиаде под общим флагом

Северная и Южная Кореи договорились о создании единой женской команды по хоккею на зимних Олимпийских играх в Пхенчхане.