Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

13:38 4 мая 2017
22
Памер шрыфта

Прынесці даведку з ВНУ і прывесці сваіх выкладчыкаў у суд спатрэбілася студэнту 3-га курса журфака БДУ, блогеру Раману Пратасевічу, каб даказаць, што ён здаваў экзамен раніцай 25 лютага. Справа ў тым, што ў гэты час міліцыянты, мяркуючы па адміністрацыйным пратаколе, бачылі яго на акцыі ў Курапатах.

Суд над блогерам пачаўся яшчэ 10 красавіка. На Пратасевіча склалі пратакол за ўдзел 25 лютага ў несанкцыянаванай акцыі ў Курапатах. У пратаколе правапарушэння было ўказана, што студэнт «актыўна ўдзельнічаў у незаконным пікетаванні на будаўнічай пляцоўцы па адрасе: Мірашнічэнкі, 49». Паводле звестак міліцыі, ён быў там у 10.00.

Але Пратасевіч прынёс даведку з дэканата, што ў гэты дзень ён здаваў на журфаку экзамен па прадмеце «Мова і стыль СМІ», які доўжыўся з 10.00 да 12.00. Гэтага аказалася недастаткова, і суддзя Дзмітрый Цыкал выклікаў у суд сведкамі выкладчыкаў, якія прымалі іспыт у Пратасевіча 25 лютага. 17 красавіка яны прыйшлі ў суд.

Дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання журфака БДУ Вольга Горбач распавяла, што студэнты рыхтуюцца да адказу ў прысутнасці выкладчыкаў. Пераздача экзамена праходзіла з 10 да 12 гадзін. Паводле слоў выкладчыка, Пратасевіч быў на кафедры да 11.30–11.40.

– Здаў? – запытаўся суддзя.

– Вы ведаеце, нават на 5 здаў. Да гэтага была курсавая на 4, там шмат спісаў. А тут, напэўна, баяўся, падрыхтаваўся. Я нават ўзрадавалася, што не на 4.

Старшы выкладчык Маргарыта Цыбульская таксама пацвердзіла, што Пратасевіч 25 лютага здаваў экзамен, але ўжо не памятае, з якога да якога часу ён знаходзіўся на кафедры.

– Ён нядрэнна здаваў, дарэчы. Зрабіў нядрэннае ўражанне.

Суддзя пайшоў у дарадчы пакой, а калі вярнуўся, заявіў, што віна Пратасевіча не даказана.

– Справа аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да Пратасевіча спыніць за недаказанасцю яго вінаватасці.

Сябры Пратасевіча і іншыя актывісты ў зале сустрэлі рашэнне суддзі апладысментамі.

Раней Пратасевіч адбыў 10 сутак арышту пасля затрымання на акцыі 26 сакавіка ў Мінску каля Кастрычніцкай плошчы.

(tut.by.)

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".