Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Ці згодны вы з перапрызначэннем Лідзіі Ярмошынай?
6:00 8 снежня 2016
15
Памер шрыфта

Пасля сустрэчы на мінулым тыдні з Аляксандрам Лукашэнкам Лідзія Ярмошына заявіла, што будзе перапрызначана старшынёй Цэнтральнай выбарчай камісіі.

ЦВК яна ўзначальвае ўжо 20 (!) гадоў – з 6 снежня 1996 года.

29 снежня Ярмошынай спаўняецца 63 гады. 

Ці згодны вы з перапрызначэннем Лідзіі Ярмошынай?

З такім пытаннем “Народная Воля” звярнулася да прадстаўнікоў розных колаў грамадскасці.

Аляксандр ГАРЦУЕЎ, галоўны рэжысёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі:

– Упершыню ад вас пра гэта чую. Я настолькі далёкі ад палітыкі… Прызначыў Ярмошыну, значыць, прызначыў. Мне гэта ўсё роўна. Я займаюся сваёй справай – тэатрам, я цалкам паглыблены ў яго. Калісьці ў маладосці цікавіўся палітыкай, а цяпер – не.

Алесь МАРА, мастак:

– Не! Не згодны! Мусіць, адбываецца крызіс у апаратна-кадравых перастаноўках. Такога кадра, як Ярмошына, знайсці ўжо не так проста.

Міхаіл КАДЫРАЎ, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар:

– Перапрызначэннем Ярмошынай Лукашэнка ясна, выразна, адкрыта, нахабна сказаў беларускаму грамадству: усё ў Беларусі застанецца па-ранейшаму. У выбарчай сістэме, у палітычным жыцці (калі тое, што зараз маецца ў нас, можна назваць палітычным жыццём), ва ўмовах падбору кадраў… Гэта значыць, што ранейшы аўтарытарна-дыктатарскі курс, які прывёў краіну ў балота дэградацыі, з якога не відаць выйсця, будзе працягвацца. Гэтым прызначэннем ён таксама дае зразумець, што альбо ён яшчэ надоўга, альбо рыхтуецца ў бліжэйшы час на нейкія дзеянні, якія тычацца асабіста яго, і для гэтага неабходна выбарчая сістэма пад назвай «Ярмошына». Другое больш верагодна. Здзіўляе поўная абыякавасць да рэакцыі на перапрызначэнне Ярмошынай заходніх структур, заходняй палітычнай грамадскай думкі, ад якой, здавалася б, цяпер для Беларусі нешта значнае залежыць. Я ўжо не кажу пра абыякавасць да рэакцыі беларускага «народца». Лукашэнка не можа не ведаць, які вобраз Ярмошынай сфарміраваўся ў пераважнай большасці народа Беларусі. Прозвішча «Ярмошына» ўвойдзе ў гісторыю Беларусі і стане намінальным.

Аляксандр ЗІНКЕВІЧ, дырэктар Палаца мастацтва:

– Я вельмі далёкі ад гэтага працэсу, і не маю з гэтай нагоды наогул ніякага меркавання.

Павел ДАНЕЙКА, эканаміст:

– Што я магу сказаць?.. А што, у мяне нехта пытаўся? І якая розніца – прызначыў-перапрызначыў…

Аляксандр ГРЫНКІН, фермер:

– Старшыня ЦВК – гэта ж як зіц-старшыня. Чалавек на гэтай пасадзе нічога не вырашае! Бюлетэні надрукаваць, бюлетэні сабраць. Мне асабіста, напрыклад, Лідзія Ярмошына не падабаецца. Але, з іншага боку, навошта марнаваць энергію, шукаць новую персону на гэтую пасаду, калі яна, вобразна кажучы, – пустое месца?

Аляксандр КНЫРОВІЧ, бізнесмен:

– Абсалютна не ў Ярмошынай справа. Яна сама заўсёды казала, што лічыць сябе толькі вінцікам у вялікай бюракратычнай машыне дзяржавы. На сутнасць справы прызначэнне яе ў каторы раз старшынёй ЦВК не ўплывае. Тым больш не мае значэння, колькі гадоў Лідзіі Міхайлаўне Ярмошынай. Не зменіць справу тое, калі на гэтае месца прыйдзе іншая, напрыклад 23-гадовая, «Ярмошына».

Руслан ВАШКЕВІЧ, мастак:

– Мяне як мастака эстэтычна абражае перш за ўсё вонкавы бок справы. Як кажуць прафесійныя матэматыкі: “Калі формула выглядае прыгожа, значыць, яна верная”. Тут і лічбы крывыя, і выглядае гэта ўсё жудасна.

Апытвала Алена МАЛОЧКА.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Подросток, пропавший в Молодечно, погиб

ПСО "Ангел Северо-Запад" и УВД по Минской области сообщают о гибели 15-летнего подростка, ушедшего из дома 16 ноября в неизвестном направлении.
18 лістапада 2017

«Слабые вузы можно присоединить к более сильным. Но чтобы из этого не получилось укрупнение колхозов»

Эксперты прокомментировали слухи о возможном сокращении количества вузов в Беларуси в два раза и высказались о том, нужно ли нам столько студентов.
18 лістапада 2017

Как прошел визит главы МИД ФРГ в Минск

Глава МИД ФРГ Зигмар Габриэль принял участие в XV Минском форуме, встретился с президентом Лукашенко и своим коллегой Макеем. Обе стороны демонстрировали полное взаимопонимание.