Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у самітах Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) і краін БРІКС, якія пройдуць 7–8 ліпеня ва Уфе (Расія). Пра гэта паведаміла прэс-сакратар беларускага кіраўніка Марыя Эйсмант. Пры гэтым цікава, што ўдзельнікам ні першага, ні другога міжнароднага ўтварэння Беларусь не з’яўляецца.
6:00 17 лiпеня 2015
8
Памер шрыфта

ШАС – рэгіянальная міжнародная арганізацыя, заснаваная ў 2001 годзе Кітаем, Расіяй, Казахстанам, Таджыкістанам, Кыргызстанам і Узбекістанам. За выключэннем Узбекістана ўсе гэтыя краіны з’яўляліся ўдзельніцамі «Шанхайскай пяцёркі», заснаванай у выніку падпісання ў 1996–1997 гадах пагадненняў аб умацаванні даверу ў вайсковай вобласці і аб узаемным скарачэнні ўзброеных сіл у раёне мяжы.

БРІКС – група з пяці буйных краін: Бразілія, Расія, Індыя, Кітай, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка.

Для Расіі саміт ва Уфе вельмі важны. Мерапрыемства заклікана абвергнуць тэзіс пра тое, што Расійская Федэрацыя апынулася ў міжнароднай ізаляцыі. Таму клічуць усіх. Чакаецца, што на форумы прыедуць больш за 10 тысяч чалавек з усіх канцоў свету. Гэта кіраўнікі як мінімум 12 дзяржаў, сярод якіх Расія, Кітай, Бразілія, Індыя, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Казахстан, Кыргызстан, Узбекістан, Беларусь. Іх павінна суправаджаць світа (міністры, памочнікі, работнікі пратаколу і аховы), а таксама журналісты некалькіх соцень газет і тэлеканалаў. У якасці назіральнікаў прыедуць прэзідэнт Афганістана Ашраф Гані Ахмадзай і іранскі лідар Хасан Раўхані. Беларусь на ўфімскім саміце спадзяецца атрымаць статус назіральніка ў ШАС.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Гомельскі падлетак прыгавораны да дзесяці з паловай гадоў калоніі

У Гомелі да дзесяці з паловай гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 16-гадовы падлетак. Ён абвінавачаны ў забойстве і замаху на крадзеж.

Путин – Собчак: Вы хотите, чтобы у нас по площадям бегали десятки Саакашвили?

Президент России Владимир Путин считает, что оппозиция в России пока не предложила "программу позитивных действий".

Как создаются новые рабочие места. Минским предприятиям пришли «письма счастья»

Администрация Советского района Минска рассылает по предприятиям письма, в которых доводит до них «дополнительное задание» по трудоустройству граждан.