Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 2 чэрвеня 2017
10
Памер шрыфта

Хто даў права да чалавека, узгодненага да прызначэння прэзідэнтам, урывацца ў дом?!” Менавіта так учора Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да старшыні Следчага камітэта Івана Наскевіча, расказваючы пра неверагодную гісторыю, якая здарылася з кіраўніком Аршанскага райвыканкама Леанідам Пянькоўскім.

Са слоў Лукашэнкі, да Пянькоўскага “ўварваліся, пачалі нешта ўдакладняць” сілавікі. “Для таго каб праваахоўным органам нават весці нейкія расследаванні па чалавеку, які ўваходзіць у кадравы рэестр прэзідэнта, патрэбна згода прэзідэнта”, – абураўся Лукашэнка.

“Новы чалавек прыйшоў працаваць. Кляймо на ім паставілі. Нядобры сігнал”, сказаў кіраўнік дзяржавы Наскевічу. І загадаў яму разабрацца і даць “мужчынскую, сапраўдную ацэнку гэтай сітуацыі”.

 

“Мяне там не было…”

Старшынёй Аршанскага райвыканкама Леанід Пянькоўскі быў прызначаны нядаўна – 12 мая. Да гэтага ён 9 гадоў кіраваў Бешанковіцкім раёнам.

Жонка і дзеці пакуль засталіся ў Бешанковічах.

У дом да Пянькоўскіх у Бешанковічах ніхто не ўрываўся. Усё здарылася ў Оршы.

– Не ведаю, што там адбылося, – сказала па тэлефоне жонка Леаніда Пянькоўскага Таццяна. – Мяне там не было…

Хто ён, Леанід Пянькоўскі?

У 2012 годзе быў уганараваны званнем Чалавек года. А ўказам прэзідэнта ад 25 сакавіка 2016 года за шматгадовую плённую працу і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў Леаніду Пянькоўскаму прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь». Сапраўды, Бешанковіцкі раён традыцыйна меў нядрэнныя вынікі ў жывёлагадоўлі.

Аднак недзяржаўны рэсурс Бешанковіцкага раёна адзначае, “што за 9 гадоў, якія Л.Пянькоўскі кіраваў раёнам, у шматлікіх вёсках так і не было створана ніводнага прадпрыемства”, у раёне катастрафічна зменшылася і працягвае змяншацца насельніцтва. Калі па перапісе 2009 года там пражывала 18.516 чалавек, то на пачатак мінулага года – толькі 15.914. Бюджэт раёна напалову датуецца. А сярэдні заробак у Бешанковічах  складае ўсяго 483,3 рубля пры сярэднім па краіне 771 рубель.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Беларускі праваабарончы форум заклікаў ўлады спыніць ціск на адвакатуру і незалежныя прафсаюзы

У Рэзалюцыі па выніках форуму праваабаронцы заклікалі беларускія ўлады  спыніць ціск на незалежныя прафсаюзы і на адвакатуру.