Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 6 снежня 2016
15
Памер шрыфта

Савет міністраў на тры месяцы адмяніў пеню за несвоечасовую або няпоўную плату за жыллё, электраэнергію і жыллёва-камунальныя паслугі. Адпаведнае рашэнне ўрад прыняў пастановай №946 ад 22 лістапада 2016 года.

Пеня не будзе налічвацца плацельшчыкам, якія аплочвалі камуналку ў наступныя тэрміны: за верасень 2016 года – з 26 кастрычніка па 5 лістапада; за кастрычнік – з 26 лістапада па 5 снежня; за лістапад – з 26 снежня 2016 года па 5 студзеня 2017 года.

Як удакладняецца ў дакуменце, палёгка не распаўсюджваецца на пратэрмінаваную запазычанасць, якая ўтварылася на 1 кастрычніка, 6 лістапада і 6 снежня 2016 года, а таксама 6 студзеня 2017 года.

Тым, хто ўжо заплаціў пеню за верасень, пераразлік будзе праведзены ў адпаведнасці з пастановай.

Як вядома, за «камуналку» ў Беларусі трэба плаціць не пазней за 25-ы дзень кожнага месяца. У лістападзе жыроўкі да грамадзян прыйшлі са спазненнем: напрыклад, у Мінску – 19–20 лістапада.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Цэнтр Жыткавічаў рыхтуюць да абласных «Дажынак», а жыхары ўскраін скардзяцца на бездарожжа

У Жыткавічах (Гомельская вобласць) рыхтуюцца да абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі", які плануецца ў пачатку снежня. Тым часам жыхары горада скардзяцца ўладам на бездарожжа.

Экс-начальник МРЭО ГАИ Пинска приговорен к 4 годам колонии за взятки и превышение полномочий

Суд Пинского района и Пинска сегодня вынес приговор в отношении трех обвиняемых по уголовному делу о взятках в МРЭО ГАИ города.

Мінгарсуд пакінуў у сіле прысуд Някляеву

Мінгарсуд 22 лістапада адмовіў Уладзіміру Някляеву ў задавальненні скаргі на рашэнне суда Ленінскага раёна Мінска аб 10-сутачным арышце за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным "Маршы абураных беларусаў