Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 4 студзеня 2017
15
Памер шрыфта

Учора ў Санкт-Пецярбургу праходзілі саміты Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) і АДКБ. У іх бралі ўдзел лідары ўсіх краін-удзельніц дадзеных арганізацый, акрамя Аляксандра Лукашэнні.

Чаму кіраўнік Беларусі не паляцеў на  саміт?

Трэба адзначыць, што яшчэ за дзень да пачатку працы форуму ў Пецярбург прыбыў прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў. Акрамя  перамоў з Уладзімірам Пуціным лідары Расіі і Казахстана наведалі адразу два заводы ў Санкт-Пецярбургу – АТ «Диаконт» і ЗАТ «Биокад”. Адным словам, дэманстравалі ўзаемапаразуменне і гатоўнасць працягваць супрацоўніцтва.

У панядзелак да Назарбаева і Пуціна далучыліся астатнія прэзідэнты краін-удзельніц ЕАЭС – Арменіі Серж Саргсян, Кыргызстана Алмазбек Атамбаеў, а таксама прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон (Таджыкістан уваходзіць у Савет калектыўнай бяспекі АДКБ).

Адсутнасць у Санкт-Пецярбургу Аляксандра Лукашэнкі пракаментаваў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў. Маўляў, нічога сенсацыйнага не здарылася, адсутнасць беларускага кіраўніка не паўплывае на падпісанне падрыхтаваных дакументаў. А, між іншым, цэнтральнай падзеяй саміту стала падпісанне Дамовы аб Мытным кодэксе. Той самай Дамовы, праект якой, на думку многіх экспертаў, не ўлічвае нашых нацыянальных інтарэсаў. Таксама на саміце падпісваўся і шэраг іншых дакументаў, у тым ліку па фарміраванні адзінага еўразійскага рынку тавараў і паслуг.

«Усе дакументы, якія падпісваюцца, раней былі цалкам узгоднены з нашымі беларускімі партнёрамі», – патлумачыў Пяскоў і  дадаў, што гэтыя дакументы затым будуць накіраваныя ў Мінск на подпіс беларускаму кіраўніку.

Пяскоў таксама распавёў, што афіцыйны Мінск загадзя паведаміў пра немагчымасць Лукашэнкі ўзяць удзел у самітах у Санкт-Пецярбургу і падкрэсліў, што «Беларусь была, ёсць і працягвае заставацца нашым бліжэйшым саюзнікам» і партнёрам”.

Але, як бы ўсе кропкі над “і” ні расстаўляліся, застаюцца пытанні. Ёсць жа прычына, з-за якой Аляксандр Лукашэнка не паляцеў у Санкт-Пецярбург. Хутчэй за ўсё, яна звязана з тымі напружанымі адносінамі, якія ўсталяваліся ў апошні час паміж Беларуссю і Расіяй. Вось меркаваннне палітычнага аналітыка Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў Юрыя Царыка:

– Зразумела, што ўсё гэта адбываецца на фоне глыбокага крызісу беларуска-расійскіх адносін, які ўжо тычыцца не толькі эканомікі, але і ідэалогіі і ваенна-палітычных пытанняў. Пасля лістападаўскай сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна і наступнага развіцця падзей стала зразумела, што ніякіх пытанняў вырашыць не атрымаецца, бакі пакуль не гатовы па сутнасці абмяркоўваць сітуацыю, якая склалася. Таму вялікага сэнсу ехаць у Санкт-Пецярбург у Аляксандра Лукашэнкі не было. Хіба што рытуальна і цырыманіяльна паказаць сваю салідарнасць з Расіяй, але ў сувязі з трагедыяй у Расійскай Федэрацыі ўсе неабходныя крокі беларускі бок выканаў, мы адзіная, акрамя Расіі, краіна, якая, можна сказаць, абвясціла  жалобу па загінуўшых пасажырах самалёта ТУ-154.

Другі аспект звязаны з тым, што Беларусь пакуль не гатова падпісаць Мытны кодэкс Еўразійскага эканамічнага саюза. І, не паехаўшы ў Санкт-Пецярбург, хутчэй за ўсё, Аляксандр Лукашэнка пазбег жорсткага сцэнарыя – гэта калі б ён прыехаў і не падпісаў дакумент. А так ён проста не выехаў, і паглядзім, што будзе далей з Мытным кодэксам, які, як адзначыў Пяскоў, прышлюць Лукашэнку на подпіс.

Дарэчы, учора ў Маскве  праходзіла 51-я сесія Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Беларусі Уладзімір Андрэйчанка выступіў на мерапрыемстве з жорсткай крытыкай. «У Еўразійскім эканамічным саюзе  не прымаецца важных рашэнняў, а сам саюз ператвараецца ў палітычны праект», – заявіў ён. Андрэйчанка таксама адзначыў, што ў адносінах Беларусі і Расіі не ўсё дабратворна, рэгулярна прымаюцца пратэкцыянісцкія рашэнні, якія супярэчаць заканадаўчай базе Саюзнай дзяржавы і Еўразійскага эканамічнага саюза.

Аўтар: Вольга ГРЫНЯВІЦКАЯ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Пад Гродна ўсталявалі помнік у гонар паўстанцаў 1863 года

У Зарубіцкім лесе, які знаходзіцца пры дарозе з Гродна ў Індуру, усталявалі помнік у гонар паўстанцаў 1863 года. Згодна з задумкай Іосіфа Сідаркевіча, майстра лесу ў Індурскім лясніцтве, які і выканаў

Регионы озвучили ставки единого налога за деятельность, под которую не нужно открывать ИП

Напомним, что в Беларуси расширили список видов деятельности, для занятия которыми физлицам не нужно регистрироваться в качестве индивидуальных предпринимателей. Изменения приняты президентским указом

Нацбанк не планирует разрешать расчеты в криптовалютах

Вопрос разрешения расчетов в криптовалютах в Беларуси не рассматривается, заявил председатель правления Нацбанка Павел Каллаур 18 октября на открытии международного форума по банковским информационным