Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

12:52 22 снежня 2016
11
Памер шрыфта

Калі вяерыць уладам, то ў наступным годзе сярэднемесячная зарплата дасягне 500 долараў. А пакуль Нацыянальны статыстычны камітэт вымушаны сведчыць: заробкі беларусаў падаюць. У верасні налічаная сярэдняя заработная плата па краіне складала 732,9 рублі, а ў кастрычніку – 722,9 (дадзеныя па лістападаўскіх заробках з’явяцца пазней).

Такім чынам, па паказчыку заробкаў Беларусь апынулася ніжэй Арменіі – краіны, якая яшчэ некалькі гадоў таму ўваходзіла ў топ-10 самых бедных краін свету. Многія армяне з гэтай нагоды пакідалі радзіму і шукалі працу ў Еўропе і Расіі.

Якія зарплаты атрымліваюць жыхары большасці краін СНД?

Мы склалі табліцу заробкаў, скарыстаўшыся дадзенымі нацыянальных статкамітэтаў гэтых краін.

Краіна

Сярэдняя зарплата за кастрычнік 2016 г. у доларах ЗША

Сярэдняя зарплата за кастрычнік 2016 г. у нацыянальнай валюце

Расія

573

36.200 рублёў

Казахстан

423

41,903 тыс. тэнге

Арменія

394

187,43 тыс. драмаў

Беларусь

379

722,9 рубля

Азербайджан

310

520,5 маната

Малдова

265

5290,6 леі

Украіна

206

5350 грыўняў

Кыргызстан

204

13,9 тыс. сомаў

Таджыкістан

125

975 самані

У той жа час у былых прыбалтыйскіх рэспубліках СССР, якія зараз з’яўляюцца краінамі Еўрапейскага Саюза, сярэднія заробкі ў кастрычніку ў доларах ЗША склалі:

Эстонія – 1249,

Латвія – 945,

Літва – 885.

Ну і зусім зайздроснымі выглядаюць зарплаты ў яшчэ адной нашай суседцы – Польшчы. Там сярэдняя налічаная зарплата ў III квартале 2016 года склала 4055 злотых, што адпавядае 1043 доларам.

Аўтар: Ігар ЗАЛЕСКІ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".

Беларусь і Еўропа. Казка пра змарнаваны час

Стрымана-аптымістычную заяву зрабіў сёння ў Бруселі кіраўнік беларускай дыпламатыі Уладзімір Макей. Паводле міністра, наша краіна заключыць новае базавае пагадненне з Еўрасаюзам, прычым “гэта будзе ра