Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16:20 19 студзеня 2017
4
Памер шрыфта

Усе тры беларускія экіпажы працягваюць удзел у сусветна вядомым ралі.

Этапы марафону “Дакар-2017”па тэрыторыі Балівіі сталі выпрабаваннем для людзей і тэхнікі: за некалькі дзён з гонкі выбыла пятая частка гоншчыкаў – каля 70 удзельнікаў у розных катэгорыях. Ліўні паставілі арганізатараў “Дакара” перад дылемай: рызыкаваць жыццямі гоншчыкаў або лёсам самога ралі. Рашэнне было прадказальным: пяты спецучастак скарацілі, а шосты этап і зусім адмянілі. Калі ўлічыць, што пасля яго быў запланаваны дзень адпачынку, то ўдзельнікі засталіся без гонкі на двое сутак. МАЗаўскія экіпажы такое рашэнне не моцна ўзрадавала.  «Спецучасткі ў Балівіі складаныя, на іх можна паказаць сваё майстэрства і нагнаць упушчанае. Кожны раз, калі арганізатары адмяняюць або скарачаюць спецучастак, гэта пазбаўляе нас яшчэ адной магчымасці пазмагацца за месцы ў першай дзясятцы», – адзначыў кіраўнік каманды і пілот Сяргей Вязовіч.

Зараз найлепшыя пазіцыі ў абсалютным заліку сярод беларусаў у экіпажа Аляксандра Васілеўскага, які знаходзіцца на 11-м месцы з адставаннем ад лідара гонкі ў 1 гадзіну 13 хвілін. Каманда Сяргея Вязовіча ўзнялася з 21-га на 17-ты радок і цяпер саступае 3 гадзіны 24 хвіліны. Экіпаж Аляксея Вішнеўскага ідзе 20-м, «спазняючыся» на 4 гадзіны 35 хвілін. Першае месца ў турнірнай табліцы займае Жэрар дэ Рой на Iveco, другое і трэцяе – камазаўцы Эдуард Нікалаеў і Дзмітрый Сотнікаў.

«Мы ўсе чакаем наступных этапаў і спадзяёмся, што арганізатары іх не адменяць ў сувязі з дажджлівым надворем. Для нас гэта добрая магчымасць вярнуць страчаныя на чацвёртым этапе пазіцыі. Аляксандр Васілеўскі пастараецца ўпэўнена, ва ўласцівым яму тэмпе ўвайсці ў першую дзясятку, астатнім двум экіпажам трэба дзейнічаць больш рашуча і скарачаць адставанне, каб таксама падабрацца да лідараў«, – адзначылі ў камандзе.

Як вядома, Мінскі аўтазавод удзельнічае ў гонцы «Дакар» ужо ў шосты раз. Ралі-рэйд праходзіць з 2 па 14 студзеня па тэрыторыях трох краін – Аргенціны, Балівіі і Парагвая. Працягласць маршруту складае прыблізна 9 тысяч кіламетраў. У класе грузавікоў у ралі бяруць удзел 50 экіпажаў. Асноўнымі канкурэнтамі беларусаў выступаюць КамАЗ, Iveco, MAN, Renault і Tatra.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Беларускі праваабарончы форум заклікаў ўлады спыніць ціск на адвакатуру і незалежныя прафсаюзы

У Рэзалюцыі па выніках форуму праваабаронцы заклікалі беларускія ўлады  спыніць ціск на незалежныя прафсаюзы і на адвакатуру.