Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 6 студзеня 2017
8
Памер шрыфта

Звычайна на Новы год вучоныя ўздымаюць два пытанні: у якім стане навука, а таксама што і як зроблена за мінулы час. Але самае галоўнае пытанне: што трэба зрабіць, каб падняць на належны ўзровень беларускую навуку, без якой нельга пабудаваць багатую краіну з перадавой эканомікай, багатай народнай гаспадаркай і развітай культурай?

На жаль, за апошнія дзесяцігоддзі навука ў Беларусі трапіла пад адміністрацыйна-камандны дыктат, у выніку якога апынулася ў крызісным стане: фундаментальныя навукі, якімі галоўным чынам павінна займацца Нацыянальная акадэмія навук, у значнай ступені заменены прыкладнымі, сама акадэмія ператворана ў навукова-практычную карпарацыю і г.д.

Чаго хочацца пажадаць на будучае?

Трэба не забывацца, што задачы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і наогул навукі – гэта атрыманне новых ведаў, выпрацоўка прапаноў па выкарыстанні новых тэхналогій і пошук шляхоў рэалізацыі гэтых прапаноў. Неабходна развіваць фундаментальныя навукі, якія павінны фінансавацца з бюджэту. Дарэчы, у 1990 годзе фінансаванне беларускай навукі складала 2,3 працэнта ад аб’ёму валавога ўнутранага прадукту, а цяпер знізілася да 0,26 працэнта. Як любіць казаць гаспадар дзяржавы, ніжэй плінтуса… Думаю, што трэба поўнасцю адкінуць думку аб пераводзе інстытутаў, якія ствараюць фундаментальныя веды ў галіне базавых і рэгіянальных навук, ва ўніверсітэты і міністэрства. Маё пажаданне: аднавіць у НАН Беларусі накірунак геалагічных навук, якія перададзены ў Мінпрыроды, а там зрабіць інстытут мінеральных рэсурсаў.

Неабходна асаблівую ўвагу звярнуць на развіццё рэгіянальнай навукі – гісторыі, мовы, літаратуры, мастацтва, фальклору, навукі аб зямлі і іншых, якія могуць глыбока распрацоўваць толькі вучоныя нашай краіны! Трэба спыніць стварэнне навукова-практычных цэнтраў, якія галоўным чынам толькі імітуюць навуковую дзейнасць. Неабходна прыняць меры, каб прывабліваць моладзь да навуковай дзейнасці, перш за ўсё – нармальнай зарплатай. Безумоўна, патрэбна дэмакратызацыя Акадэміі навук, неабходна вярнуць большасць ранейшых палажэнняў у Статут НАН Беларусі, у прыватнасці, выбарнасць кіраўнікоў акадэміі розных узроўняў, у тым ліку і старшыні Прэзідыума НАН Беларусі.

І апошняе: вялікае пажаданне, каб у Нацыянальнай акадэміі навук беларуская мова не адчувала сябе як чужаземка, а была сваёй, роднай.

С надыходзячым Новым годам!

Аўтар: Радзім ГАРЭЦКІ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Какой фрукт способен омолодить организм на 17 лет

Специалисты из Нью-Йорка выяснили невероятные свойства этого плода.

Жители итальянских Венето и Ломбардии проголосовали за автономию от центральных властей

Жители итальянских северных областей Венето и Ломбардия на прошедших накануне референдумах высказались за автономию от центральных властей.

“Кожны з нас гісторык нацыянальны”. У Гродне адбылася канферэнцыя па паўстанні 1863-1864 гадоў

16 навукоўцаў з Беларусі і Польшчы сабраліся 21-22 верасня ў Гродне, каб высветліць маштаб і наступствы паўстання 1863-1864 гадоў для Гродзеншчыны. Сярод іх з беларускага боку прафесары Вячаслаў Швед