Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Легендарная серыя “Беларускі кнігазбор” святкуе свой юбілей.
6:00 3 лiпеня 2015
8
Памер шрыфта

На пачатку 1990-х беларускі паэт, перакладчык і мовазнаўца Кастусь Цвірка завітаў у акадэмічны Інстытут літаратуры з планам-канспектам кніжнай серыі. Ідэя была наступнай: ахапіць “усё самае важнае, што было створана на беларускай зямлі з пачатку пісьменства да нашых дзён”. Агульнымі намаганнямі навукоўцы распрацавалі каталог, які ўключаў 200 тамоў. У 1995-м айчынная інтэлігенцыя заснавала Міжнародны фонд “Беларускі кнігазбор”. А ўжо ў наступным годзе з’явілася першая кніга – зборнік “Ян Чачот”.

Тады цяжка было паверыць, што выдаўцам хопіць імпэту на такі доўгатэрміновы праект. Як прызнаваўся Кастусь Цвірка, “пачыналі мы з нуля, ніякіх сродкаў не было. Але была вера і жаданне вялікае. І гэта намі рухала”. Дзе пры дапамозе дзяржавы, дзе пры спрыянні прыватных фундатараў “Кнігазбор” метадычна, штогод павялічваў свой багаж, які цяпер налічвае 80 тамоў. Калі пакласці іх адзін на адзін, атрымліваецца башня вышынёй у 235 сантыметраў!

Кожная кніга складаецца з прадмовы, напісанай кімсьці з аўтарытэтных навукоўцаў, самых вядомых твораў аўтараў (мастац-кіх або навуковых), іх публіцыстыкі, лістоў, успамінаў іншых асоб пра творцу і грунтоўнага каментарыя, які, праўда, цяпер сустракаецца не ў кожным выданні.

“Кнігазбор” развіваецца па двух накірунках. 61 кніга выйшла ў серыі “Мастацкая літаратура” (кнігі чырвонага і бардовага колеру). Спачатку ў план-каталог увайшлі толькі творцы, якія ўжо адышлі ў іншы свет (ад Купалы і Коласа да Караткевіча і Мележа). Але выдаўцы пакінулі за сабой права ўключыць у “Кнігазбор” найбольш значныя творы сучаснікаў. Так у серыі з’явіліся томікі Ніла Гілевіча і Васіля Зуёнка. 17 кніг увайшло ў серыю “Гісторыка-літаратурныя помнікі” (кнігі зялёнага колеру). Пра агульнанацыянальны характар праекта сведчаць два факты: “Выбранае” літаратара Фадзея Булгарына ўклаў літаратуразнаўца і палітолаг Аляксандр Фядута. Выданню “Рэчыцкае Палессе” этнографа Часлава Пяткевіча паспрыяў яго палітычны апанент, цяперашні старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч. Руплівы Цвірка пачынаў і трэцюю, “сінюю”, серыю – “Замежная літаратура”. Але два тамы перакладаў (Гётэ і Дастаеўскага) пакуль не мелі працягу.

У планах “Кнігазбору” – падрыхтоўка тамоў Ядвігіна Ш. і Уладзіміра Дубоўкі, Аркадзя Куляшова і Максіма Танка. Магчыма, серыя папоўніцца і кнігамі сучаснікаў: напрыклад, Алеся Разанава або Віктара Казько, які нядаўна атрымаў літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца. 

Сваёй падзвіжніцкай працай Кастусь Цвірка і яго каманда сведчаць: дасягнуць лічбы ў 200 тамоў і дасягнуць усіх рэкордаў вышыні цалкам рэальна.

“Народная Воля” далучаецца да віншаванняў!

Максім ПЛОТНІКАЎ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Гомельскі падлетак прыгавораны да дзесяці з паловай гадоў калоніі

У Гомелі да дзесяці з паловай гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 16-гадовы падлетак. Ён абвінавачаны ў забойстве і замаху на крадзеж.

Путин – Собчак: Вы хотите, чтобы у нас по площадям бегали десятки Саакашвили?

Президент России Владимир Путин считает, что оппозиция в России пока не предложила "программу позитивных действий".

Как создаются новые рабочие места. Минским предприятиям пришли «письма счастья»

Администрация Советского района Минска рассылает по предприятиям письма, в которых доводит до них «дополнительное задание» по трудоустройству граждан.