Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 27 чэрвеня 2017
6
Памер шрыфта

Пачаўся суд па справе аб прычыненні шкоды «Беларуськалію» больш як на 400 тысяч долараў

Мінскі абласны суд пачаў разгляд справы аб карупцыі, у выніку якой прадпрыемству «Беларуськалій» была нанесена шкода ў асабліва буйным памеры – больш як на 850 тысяч рублёў (каля 425 тысяч долараў).

На лаве падсудных пяць чалавек: дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Смалявічы-Сузон» Казімір Сабалеўскі і яго галоўны бухгалтар Любоў Кірыенка, дырэктар прыватнай кампаніі «Верасень-сэрвіс» Антон Сабалеўскі, яго бухгалтар Наталля Шутава і яшчэ адзін супрацоўнік фірмы Андрэй Касіневіч. Узначальвалі названыя кампаніі родныя браты.

Паводле дадзеных следства, «Смалявічы-Сузон» атрымлівала ад «Беларуськалія» ўгнаенні па льготнай цане, паколькі тавар прызначаўся для сельгаспрадпрыемстваў Беларусі. Але па факце калій незаконна перапрадавалі ў Расію праз фірму «Верасень-сэрвіс» і іншых пасрэднікаў. Па дакументах здзелкі праводзілі так, што нібыта лішні тавар перапрадалі фізасобам у фірмовай краме, якая значылася як «харчовая».

Атрыманы прыбытак абвінавачаныя, паводле дадзеных следства, выкарыстоўвалі ў асабістых мэтах – купілі машыны, нерухомасць у Мінску.

Злачынная дзейнасць ажыццяўлялася з 2010-га па 2012 год. За гэты час было незаконна рэалізавана 28 тысяч тон угнаенняў, што нанесла асабліва буйную шкоду «Беларуськалію» больш як на 850 тысяч рублёў.

Пад варту фігуранты справы трапілі ў канцы 2015 года, яны па-ранейшаму ўтрымліваюцца ў СІЗА. 

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Ёсць выява забойцы Паўла Шарамета. Але ўкраінскія ўлады яе хаваюць

Украінская паліцыя мае відэа, на якім бачны два верагодныя забойцы журналіста Паўла Шарамета. Пры гэтым выява твару жанчыны, якая падклала выбухоўку пад аўтамабіль, вельмі дакладная. Але ўкраінская па

На замглавреда «Эха Москвы» Татьяну Фельгенгауэр напали с ножом

Неизвестный проник в редакцию радиостанции "Эхо Москвы" и ранил ножом заместителя главного редактора радиостанции Татьяну Фельгенгауэр. Эту информацию агентству Интерфакс подтвердил главный редактор "

Міністр эканомікі: Ёсць сферы, дзе заробку ў 1000 рублёў давядзецца пачакаць

Нягледзячы на планы ўладаў да канца 2017 года падняць сярэдні заробак у Беларусі да 1000 рублёў, яго ўбачаць не ўсе і не адразу. Гэты факт у эфіры тэлеканала АНТ канстатаваў міністр эканомікі Уладзімі