Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 23 чэрвеня 2017
26
Памер шрыфта

Эксперты Міжнароднага агенцтва па ядзернай энергетыцы (МАГАТЭ) перадалі Беларусі канчатковую справаздачу па SEED-місіі.

Гэтая місія працавала на Астравецкай атамнай станцыі 16–20 студзеня. Эксперты ацэньвалі пляцоўку і дызайн Беларускай АЭС з улікам знешніх уздзеянняў. Адным словам, правяралі, наколькі праектныя параметры БелАЭС робяць гэты аб’ект бяспечным у дачыненні да знешніх пагроз. Днямі свае высновы МАГАТЭ перадала беларускаму боку.

Нашы чыноўнікі могуць спакойна выдыхнуць. Эксперты місіі прыйшлі да высновы, што Беларусь правяла «сістэматычны і ўсебаковы аналіз знешніх пагроз, выкарыстаўшы абгрунтаваныя і выразна дакументаваныя крытэрыі». Характарыстыкі Астравецкай пляцоўкі адпавядаюць закладзеным у праект АЭС параметрам.

Высновы і рэкамендацыі місіі наступныя:

– Міжнароднае агенцтва па ядзернай энергетыцы не выявіла пагроз бяспекі для атамнай станцыі ў выпадку падзення самалёта, выбухаў і пажараў за межамі пляцоўкі АЭС, выкіду выбуховых рэчываў, таксічных выпарэнняў, хімічна агрэсіўных вадкасцяў, пашкоджання плацін.

– Не ўяўляюць небяспекі для станцыі таксама экстрэмальныя ваганні тэмпературы, тарнада, ураганы, пылавыя буры, удары маланак і вулканічная актыўнасць.

– Беларусь належным чынам прыняла ў разлік ўрокі аварыі на АЭС у Фукусіме.

– Беларусь сістэматычна і цалкам праводзіць скрынінг знешніх рызык і пагроз, выкарыстоўваючы надзейныя і добра задакументаваныя крытэрыі.

– Беларусі рэкамендуецца палепшыць дакументацыю, якая адносіцца да скрынінгу электрамагнітных уздзеянняў і маланак.

– Беларускаму боку небходна належным чынам задакументаваць вынікі сейсмічнага аналізу пляцоўкі ў сваёй фінальнай справаздачы аб бяспецы БелАЭС, улічваючы пры гэтым характарыстыкі глебы і міжнародную практыку.

 

ТЫМ ЧАСАМ

Літва настойвае: будаўніцтва БелАЭС не можа працягвацца

Адначасова з дакладам МАГАТЭ ўрад Літвы пастанавіў, што будаўніцтва Беларускай АЭС у Астраўцы ўяўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы гэтай краіны.

«Інтарэсы нацыянальнай бяспекі і людзей – самыя важныя. Пазіцыя Літвы наконт БелАЭС выразная і прынцыповая: будаўніцтва БелАЭС не можа працягвацца. З самага пачатку гэта будаўніцтва суправаджаецца сур’ёзнымі парушэннямі і інцыдэнтамі, не выконваліся і да гэтага часу не выконваюцца ні патрабаванні ядзернай бяспекі, ні міжнародныя прыродаахоўныя патрабаванні», – заявіў прэм’ер Саўлюс Сквярняліс.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Овсяные отруби – 6 полезных свойств

Из овса делают самые разнообразные продукты, но особенно людям полюбились овсяные хлопья и отруби. Благодаря своим полезным свойствам отруби очищают организм, способствуют похудению, и это еще не весь

В Барановичах мужчина с гранатой пришел в дом бывшей сожительницы и стал требовать алкоголь

В городе 17 января произошло очередное громкое происшествие, вызванное злоупотреблением алкоголем.

Белорусские ученые создали опытное производство композитов для 3D-печати

Институт химии новых материалов Национальной академии наук (НАН) создал опытное производство композиционных материалов на основе термопластов белорусского производства, которые можно использовать для