Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Аўтадылеры Беларусі пачалі барацьбу за пакупнікоў: машыны таннеюць, «начынкі» ў іх становіцца больш. Але хто можа гарантаваць, што малавядомыя брэнды праслужаць гаспадарам так доўга, як старыя добрыя машыны, зробленыя ў Еўропе?
6:00 17 лiпеня 2015
25
Памер шрыфта

У канцы чэрвеня расійскі імпарцёр кітайскага брэнда Lifan «Лифан Матор Рус» абвясціў аб выхадзе на рынак новай мадэлі – Х50, сабранай у Чаркеску.

Прэзентуючы машыну публіцы, намеснік гендырэктара імпарцёра Вячаслаў Галузінскі пералічыў аснашчэнне самай «беднай» камплектацыі Comfort: кандыцыянер, электраўзмацняльнік руля, разумныя тармазныя сістэмы, падушкі бяспекі, поўнапамерная запаска, поўныя электрапад’ёмнікі, дыскавыя тармазы, аўтаматычнае замыканне і адмыканне дзвярэй. «Я не ведаю, чаго яшчэ няма ў гэтым аўтамабілі з таго, што неабходна спажыўцу!» – рэзюмаваў Галузінскі.

Багацце ў салоне металічных дэталяў і чырвоная падсветка электрапрыбораў на панэлі кіравання ў тон уставак на крэслах разлічаны яўна не на людзей пенсіённага ўзросту. Адзіны ў Беларусі дылер Lifan – кампанія «Бізнес Кар» – спадзяецца, што ў маладых суграмадзян хопіць грошай і ўпэўненасці на набыццё малавядомага пакуль аўтамабіля.

Цэны агучаны – на Х50 спатрэбіцца сума, эквівалентная 9 тыс. долараў. Адзін з бліжэйшых канкурэнтаў – Renault Sandero Stepway – прадаецца мінімум за 164 мільёны рублёў (каля 10,5 тыс. долараў). За гэтыя грошы ўладальнік «француза» атрымае «пакет» – дзве падушкі бяспекі, электрашклопад’ёмнікі, абаграванне сядзенняў, круіз-кантроль з абмежавальнікам хуткасці. А за кандыцыянер ужо прыйдзецца даплачваць.

Ці зменіцца спіс лідараў продажу аўтамабіляў са з’яўленнем «кітайца»?

Новы крызіс зрушыў інтарэсы суграмадзян у бок бюджэтных аўтамабіляў, зробленых у Расіі. Лідары продажу-2014 вядомыя: VW Polo, KIA RIO, Renault Sandero Stepway, беларуска-кітайскі Geely SC7, Renault Duster.

Паводле планаў расіян, у Расіі, Беларусі і Казахстане, дзе працуюць дылеры Lifan, ужо ў гэтым годзе павінна быць прададзена каля дзвюх тысяч Х50. Паводле планаў Галузінскага, красовер павінен заняць лідзіруючыя радкі ў рэйтынгу мадэляў брэнда, дасягнуўшы больш за 70% ад аб’ёму продажу. Тым, хто абярэ «кітайца», застаецца спадзявацца на 5-гадовую гарантыю, якая распаўсюджваецца ў тым ліку і на скразную карозію. Ці згніе Х50 на беларускіх дарогах раней агучанага тэрміну? Пра гэта нам распавядуць першыя ўладальнікі аўтамабіля. Але крыху пазней.

Алена АНКУДА.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Сайт «Белорусский партизан» возобновил работу в домене .by

Сайт "Белорусский партизан", заблокированный Министреством информации 15 декабря, заработал в доменной зоне .by. Об этом сообщает само издание, которое теперь доступно по адресу belaruspartisan.by.

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).