Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 1 снежня 2016
23
Памер шрыфта

На 20,2% скарочаны пастаўкі нашых «Беларусаў» у Расію, на 43,4% – у Казахстан.

Многія заўважылі: у той час, калі каля прахадной Мінскага трактарнага завода адкрывалі адрэстаўраваны помнік Леніну, на складах прадпрыемства сабралася шмат нерэалізаванай тэхнікі.

І вось Белстат апублікаваў вынікі працы Мінскага трактарнага завода за тры кварталы гэтага года. Першыя высновы: спрацаваць лепш ці нават таксама, як у 2015 годзе, у завода наўрад ці атрымаецца. Паводле вынікаў дзевяці месяцаў, экспарт МТЗ на 2,2% ніжэй за мінулагодні паказчык у натуральным выражэнні і на 2,4% – у вартасным.

Так, высветлілася, што Расія, на рынак якой усе гэтыя гады рабілі стаўку нашы вытворцы, скараціла імпарт беларускіх трактароў на 20,2%! Значна менш, чым у мінулым годзе, купіў трактароў яшчэ адзін наш партнёр па Мытным саюзе – Казахстан: ажно на 43,4%. Толькі дзякуючы павелічэнню продажаў ва Украіну, Азербайджан і Малдову Мінскаму трактарнаму ўдалося перакрыць страты, якія ўтварыліся пасля гэтага правалу на рынках “мытных саюзнікаў”.

У выніку за дзевяць месяцаў гэтага года ў краіны СНД МТЗ паставіў 5173 трактары. А ўвесь экспарт завода склаў 20.985 машын на суму 304,84 млн долараў. Самыя маленькія пастаўкі Мінскі трактарны ажыццявіў у Паўночную Карэю (туды было прададзена тры трактары) і ў Нарвегію, якая набыла шэсць «Беларусаў».

Цікава, а колькі ўсяго трактароў вырабляе МТЗ у год? Вось дадзеныя за некалькі апошніх гадоў:

2011 год – выраблена 59,1 тысячы штук тэхнікі,

2012 – 70,1 тыс.

2013 – 62,6 тыс.

2014 – 45,2 тыс.

2015 – 34,3 тыс. штук.

Аўтар: Ігар ЗАЛЕСКІ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Подросток, пропавший в Молодечно, погиб

ПСО "Ангел Северо-Запад" и УВД по Минской области сообщают о гибели 15-летнего подростка, ушедшего из дома 16 ноября в неизвестном направлении.
18 лістапада 2017

«Слабые вузы можно присоединить к более сильным. Но чтобы из этого не получилось укрупнение колхозов»

Эксперты прокомментировали слухи о возможном сокращении количества вузов в Беларуси в два раза и высказались о том, нужно ли нам столько студентов.
18 лістапада 2017

Как прошел визит главы МИД ФРГ в Минск

Глава МИД ФРГ Зигмар Габриэль принял участие в XV Минском форуме, встретился с президентом Лукашенко и своим коллегой Макеем. Обе стороны демонстрировали полное взаимопонимание.