Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Беларусь не адмовілася ад прапановы Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў прыняць ІІ Еўрапейскія гульні. Такую заяву зрабіў першы віцэ-прэзідэнт НАК, памочнік прэзідэнта ў пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму Максім Рыжанкоў.
6:00 13 лiпеня 2015
11
Памер шрыфта

Аднак, паводле яго слоў, аб’ём сродкаў, патрачаных на Еўрапейскія гульні ў Баку, прымушае “вельмі моцна лічыць”. Пры гэтым Рыжанкоў адзначае, што ў Беларусі ёсць патрэбная інфраструктура, таму выдаткі на гэтым этапе былі б меншыя. Аднак запрашэнне шасці тысяч атлетаў, паўтары тысячы афіцыйных асоб, а таксама розныя арганізацыйныя выдаткі патрабуюць велізарных сродкаў, сказаў спартыўны чыноўнік.

Вынікі беларусаў на Гульнях у Баку Рыжанкоў ацаніў са стрыманым аптымізмам. Паводле яго слоў, 43 медалі – гэта не тая мяжа, на якую можна разлічваць з улікам фінансавання і забеспячэння, якое ўкладваецца ў Беларусі ў спорт.

Расклад урачыстасцяў
 у Будславе 3–4 ліпеня

Штогод у ліпені тысячы вернікаў з розных старонак Беларусі здзяйсняюць пілігрымкі да санктуарыяў Маці Божай Будслаўскай.  Сёлета – 25-годдзе адраджэння пілігрымак.

3 ліпеня

13.00–17.00 – Cустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам а.Віктарам Бурлакам OFM.

17.00 – Гурт «Рыбы» – евангелізацыйная праграма.

18.00 – Святая Імша для пілігрымаў, якую ўзначаліць дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Прэзентацыя пілігрымак.

20.00 – Акафіст у выкананні хору Грэка-Каталіцкай Царквы.

20.30 – Марыйныя Нешпары.

21.30 – Рахунак сумлення.

22.30 – Даклад на тэму «Год кансэкраванага жыцця».

23.00 – Падрыхтоўка да святой Імшы.

23.30 – Працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай.

24.00 – Святая Імша, якую ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

4 ліпеня

02.00 – Маладзёжная праграма ў палатачным гарадку.

02.00 – Святая Імша паводле грэка-каталіцкага абраду.

03.00 – Рэха фестывалю Magnificat: паказ фільмаў.

04.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

05.30 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі.

06.00 – Святая Імша перад абразом Маці Божай.

08.30 – Святая Імша, якую ўзначаліць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

10.00 – Даклад з нагоды 50-годдзя Другога Ватыканскага Сабору.

11.00 – Святая Імша, якую ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, пакутны акт. Эўхарыстычная працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

В центре Нью-Йорка произошел взрыв

Полиция Нью-Йорка проверяет информацию о взрыве на Манхэттене недалеко от Таймс-сквер.

Беременную могут лишить пособия за плановое УЗИ не в государственном, а в частном медцентре

Беременную минчанку могут лишить пособия для женщин, ставших на учет до 12-й недели беременности, из-за того, что она сделала УЗИ в частном медцентре. Как такое возможно?

Не отдала пенсию: в Щучинском районе сын убил мать

Мужчина, находясь в состоянии алкогольного опьянения, избил мать, а скорую вызывать не стал. Женщина скончалась.