Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” выказала рашучы пратэст у сувязі з узмацненнем адміністрацыйнага пераследу журналістаў-фрылансераў, матэрыялы якіх з’яўляюцца ў замежных СМІ.
6:00 24 лiпеня 2015
7
Памер шрыфта

З пачатку 2015 года суды ўжо 22 разы штрафавалі журналістаў (за ўвесь 2014 год такіх выпадкаў было 10). Агульная сума штрафаў, прысуджаных журналістам у 2015 годзе, ужо склала больш за 117 млн рублёў.

«Напярэдадні выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узмацненне ціску на журналістаў стварае вельмі неспрыяльны фон для выбарчай кампаніі і ставіць пад сумнеў свабоду яе асвятлення ў СМІ», – адзначае БАЖ.

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» заклікае:

– кіраўніцтва МУС і КДБ – разглядзець правамернасць дзеянняў сваіх супрацоўнікаў па названых вышэй справах. Замест таго, каб змагацца са злачыннасцю і абараняць канстытуцыйны лад, дзясяткі супрацоўнікаў МУС і КДБ арганізавалі сапраўднае паляванне на журналістаў, якія не парушаюць нічыіх законных правоў і інтарэсаў;

– суды Рэспублікі Беларусь – пры разглядзе адміністрацыйных спраў кіравацца Канстытуцыяй і міжнародна-прававымі дамовамі Рэспублікі Беларусь; не дапускаць пашыральнага тлумачэння актаў заканадаўства краіны, якія вызначаюць адказнасць;

– Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь – звярнуць увагу на безумоўнае выкананне судамі законаў і захаванне іерархіі прававых актаў, а таксама на незалежнасць судоў пры вынясенні судовых пастаноў. У многіх адміністрацыйных справах супраць журналістаў незразумела, якім чынам апынуліся матэрыялы з іншых падобных спраў; з’яўленне такіх «узораў рашэнняў» у судовых справах можна разглядаць як ціск
на суд;

– Пракуратуру Рэспублікі Беларусь, пракурорскіх работнікаў – апратэставаць не адпаведныя заканадаўчым актам пастановы па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях па ч.2 арт.22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь;

– Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь – распачаць вытворчасць па справе аб ліквідацыі прабелаў, выключэнні калізій і прававой нявызначанасці ў нарматыўных прававых актах, якія рэгулююць атрыманне і распаўсюджванне грамадзянамі Рэспублікі Беларусь інфармацыі, у тым ліку незалежна ад дзяржаўных межаў.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Анна Канопацкая: «Меня пытаются очернить…»

В последнее время председатель Объединенной гражданской партии Анатолий Лебедько не раз публично высказывал свои претензии к депутату Палаты представителей Анне Канопацкой.

Родня погибшего делила имущество с вдовой. Что случилось в Жодино, где пенсионер застрелил знакомого

В четверг утром в милицию Жодино обратился мужчина, который рассказал, что убил знакомого.

Госпредприятия пошлют на четыре буквы

Белорусские власти прислушались к МВФ и выполняют рекомендации фонда.