Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

15:15 30 студзеня 2017
22
Памер шрыфта

У Маладзечанскім раёне затрыманы дырэктар аграфірмы «Лебедзева» Аркадзій Асіповіч са сваім сынам Віталіем – кіраўніком фермерскай гаспадаркі. Абодва знаходзяцца ў следчым ізалятары.

Аграфірма “Лебедзева” – дзяржаўнае прадпрыемства, філіял «Мінскэнерга”. У раёне на добрым рахунку.

– Аркадзія Міхайлавіча ад пасады афіцыйна ніхто не адхіляў, – расказалі нам на прадпрыемстве. – Для нас яго арышт – шок. Ён добры гаспадарнік, наша аграфірма – адна з лепшых у раёне. Па надоях займаем першае месца. Здаём у суткі 28,8 тоны малака!  Сярэдні заробак па прадпрыемстве за мінулы год склаў 690 рублёў. Дзе яшчэ ў вёсках могуць такімі зарплатамі  пахваліцца?!

Аднак, паводле версіі следчых, бацька з сынам дзейнічалі па папярэдняй змове. Аграфірма без узгаднення з “Мінскэнерга” купляла ў фермерскай гаспадаркі корм для цялят і ў выніку пераплаціла за тавар 5600 рублёў. Гэта значыць, што бацька даў сыну незаконна зарабіць гэтыя грошы, а аграфірме, адпаведна, на гэтую суму быў нанесены матэрыяльны ўрон.

Затрыманым пагражае тэрмін ад двух да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Аўтар: Вольга ГРЫНЯВІЦКАЯ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Умерла солистка группы Cranberries Долорес О’Риордан

В Лондоне умерла солистка ирландской группы Cranberries Долорес О'Риордан. Ей было 46 лет. Причину смерти певицы полиция не сообщает.