Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

13:55 24 студзеня 2017
9
Памер шрыфта

Пачула днямі, што ў суседняй Расіі сур’ёзна абмяркоўваюць закон, які дазволіць біць жонку ці кідацца на мужа і дзяцей і пры гэтым рабіць выгляд, што нічога асаблівага тут няма, звычайная прыватная справа.

Спадзяюся, у Беларусі да гэтага не дойдзе. Але нават калі і застанецца ўсё, як было, гэтага мала. Штогод у краіне актывісты праводзяць розныя акцыі супраць хатняга гвалту, а ці даюць яны плён? Статыстыка сцвярджае, што кожнае чацвёртае жаночае самагубства ў Беларусі звязана з фізічным, псіхалагічным ці сексуальным гвалтам у сям’і. Не на вуліцы, не на працы, а ў сваёй сям’і, якая павінна быць крэпасцю, абараняць ад дрэннага і варожага.

Што з гэтым рабіць? Перш за ўсё – нарэшце прызнаць сямейны гвалт сур’ёзным злачынствам. І патрабаваць ад беларускай міліцыі, якую мы кормім, адпаведнага стаўлення да гэтага. А пакуль, нават калі суседзі за сценкаю б’юцца гадзіну запар, іншыя будуць сядзець моўчкі. І ні ў якім разе не паклічуць праваахоўнікаў. Бо, хутчэй за ўсё, калі нават яны і прыедуць, то больш пытанняў зададуць тым, хто выклікаў, а не тым, хто фізічна і маральна гвалтаваў.

Ірына МАСЛАВА.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

«Беларускі гістарычны анекдот» — доўга, трапна і не заўсёды смешна

15 гадоў працы аддаў Сяргей Шапран кнізе “Беларускі гістарычны анекдот”, героямі якой сталі больш за 100 вядомых беларускіх грамадскіх і культурных дзеячаў.

Лукашэнка абмеркаваў з Макеем пытанні аптымізацыі МЗС і развіцця знешнеэканамічнай дзейнасці

Пытанні аптымізацыя МЗС і развіцця знешнеэканамічнай дзейнасці абмеркавалі 18 студзеня на сустрэчы ў Мінску Аляксандр Лукашэнка і міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Як выбарчая камісія «падарыла» кватэру актывісту апазіцыі

Для некаторых палітычных сіл Беларусі папярэднія вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў вельмі несуцяшальныя – у агітацыйную кампанію не будзе дапушчана большасць прапанаваных прадс