Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 25 мая 2017
5
Памер шрыфта

Яму пагражае да 5 гадоў.

Як паведамілі «Нашай Ніве» ва ўпраўленні Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці, у дачыненні да жыхара Асіповічаў, 1967 года нараджэння, заведзена крымінальная справа па артыкуле 340 – «Заведама хлуслівае паведамленне аб небяспецы».

Той грамадзянін – гэта, паводле версіі следства, ужо былы намеснік старшыні Асіповіцкага райвыканкама Аляксандр Шаўлюга, які напрыканцы красавіка пазваніў у міліцыю і паведаміў, што будынкі мясцовага КДБ і РУУС замініраваны.

Вядома, што ніякіх бомбаў у будынках не знайшлі, але работа ведамстваў была часова паралізавана. 

Навошта былы чыноўнік гэта зрабіў?

«Мы мяркуем, што ён быў у стане алкагольнага апянення. Але гэта не канчаткова – вядзецца расследаванне», – кажуць у прэс-службе Следчага камітэта.

Адразу пасля здарэння Шаўлюгу звольнілі з работы – цяпер ён знаходзіцца дома.

Пры спробе журналіста пагаварыць з ім экс-чыноўнік кінуў трубку, толькі пачуўшы, адкуль тэлефануюць. 

У Асіповіцкім райвыканкаме, дарэчы, Шаўлюга курыраваў ідэалагічныя пытанні і працу з моладдзю і СМІ. 

Цяпер яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі. 

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Мирослав Грабовицкий: Мяч на вашей стороне

Исполнительный директор Федерации биталона Украины рассказал “Народной Воле”, что 22 ноября в Минске решится судьба белорусской спортсменки Дарьи Блашко, которая приняла украинское гражданство.

Шушкевічу няма на каго пакінуць партыю

Старшыня палітычнай партыі “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада” прызнаецца, што яму няма на каго пакінуць партыю.

Сяргей Дарошка прызначаны начальнікам ГУУС Мінгарвыканкама

Сяргей Дарошка прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама. Такое рашэнне Аляксандр Лукашэнка прыняў 20 лістапада, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.