Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Прапанова гандлёвых памяшканняў перавышае попыт на іх. 
6:00 3 лiпеня 2015
7
Памер шрыфта

З пачатку года сярэдняя арэндная стаўку на гандлёвыя плошчы ў Мінску знізілася на 24% і па выніках мая склала 25 еўра за квадратны метр з ПДВ. Як адзначаюць аналітыкі агенцтва нерухомасці “Твая сталіца”, з пачатку года ідзе спад наведвальнасці гандлёвых аб’ектаў і зніжаюцца аб’ёмы прадаж. Таму рознічныя гандляры пачалі “барацьбу за выручку на шкоду рэнтабельнасці”.

На рынку офіснай нерухомасці сітуацыя падобная: попыт нізкі, большасць заключаных здзелак носіць інвестыцыйны характар.

Паводле дадзеных за май, дыяпазон коштаў прапановы памяшканняў у гандлёвых цэнтрах складаў ад 1500 да 5000 долараў за квадратны метр пры сярэднім кошце 3000 долараў з ПДВ. У гандлёвых памяшканнях для нехарчовай групы тавараў, якія знаходзяцца не ў гандлёвых цэнтрах і размяшчаюцца на ажыўленых вуліцах, кошт квадратнага метра будзе пачынацца з 2500 долараў.

Прадаўцы такой нерухомасці вымушаны таксама рабіць пакупнікам істотныя зніжкі, ажно да 20%.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Белоруски заняли 7-е место в биатлонной эстафете в Хохфильцене

Сборная Беларуси финишировала на седьмом месте в женской эстафете 4х6 км на этапе Кубка мира по биатлону, который завершился в воскресенье в австрийском Хохфильцене. Белоруски отстали от победительниц

«Альцгаймэр» трывожыць болей, чым рак — нямецкі герантолаг пра хваробу сучаснасці

Герлінд Мэгес пасьля заканчэньня ў 2012 унівэрсытэту ў Нюрнбэргу працуе ў аддзяленьні псыхіятрыі і псыхатэрапіі бэрлінскай клінікі «Шарытэ».

Беларусь на 6-м месцы сярод краін з найніжэйшымі заробкамі ў Еўропе

Беларусь трапіла на 6-е месца ў спісе краін Еўропы з найніжэйшымі заробкамі.