Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

У беларускім чэмпіянаце з’явіўся нечаканы госць.
15:35 6 верасня 2016
5
Памер шрыфта

Сёлета ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па хакеі ўпершыню выступіць ерэванскі клуб “Арарат”. Летась клуб іграў у юніорскай лізе Беларусі (ігракі 1998–1999 гадоў нараджэння) і заняў шостае месца з адзінаццаці. Цяпер асноўная частка ігракоў будзе сапернічаць з дарослымі хакеістамі. У “Арараце” ёсць некалькі армян, але касцяк складаюць расійскія хакеісты.

Праўда, беларускім хакеістам не давядзецца лётаць у далёкую Арменію. “Арарат” будзе базіравацца ў Віцебску, а выступаць у Оршы. Мясцовая арэна на 3500 гледачоў, якую пабудавалі тры гады таму, амаль не выкарыстоўваецца па прызначэнні. Акрамя “Арарата” ў вышэйшай лізе выступіць яшчэ адзін клуб з замежжа – “Энергія” з літоўскага Электрэная.

Аўтар: Максім ПЛОТНІКАЎ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Сайт «Белорусский партизан» возобновил работу в домене .by

Сайт "Белорусский партизан", заблокированный Министреством информации 15 декабря, заработал в доменной зоне .by. Об этом сообщает само издание, которое теперь доступно по адресу belaruspartisan.by.

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр
16 снежня 2017

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).