Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 15 чэрвеня 2017
7
Памер шрыфта

Байка

Лось у поце, як вар’ят:

– Заўтра ў лес прыедзе Ўрад.

Зубр ляціць галоўны з пушчы,

Згоніць з нас палову тлушчу.

Каб блішчэлі ўсе дарогі,

Гультая ўсаджу на рогі.

Фарбаваць траву і дрэвы

Ля дарог і справа, злева.

Зруйнаваць старыя хаты.

Хто не слухае – за краты.

Стол Зубру накрыць па густу

І “Зубровачкі” пад лусту.

Труць і ліжуць ўсё падрад,

Нібы ў Мінску на парад.

Гул і крык ляцеў за Нёман,

Да сталіцы чуўся гоман.

Дзень і ноч, да ўсходу сонца

Працавалі ўсе бясконца.

На паляне стравы-ежы,

Шмат і лесу не належаць,

Даставалі дзе змаглі,

Для Цара – аж з-пад зямлі.

Працаваўшы так да рання –

Навалілася драманне.

Сон зваліў усю паляну…

Зубр ў біноклю зверху глянуў:

– Вось, заразы, супастаты!

Піць маглі ісці да хаты.

Дзе ў нас п’янства – там зладзеі.

На Лася былі надзеі…

Прыляцелі ў лес паперы:

– Звольніць, выкінуць за дзверы.

Каб у лесе да абеду

Ад Лася – нябачна следу.

Ведайце заўсёды зверы –

З п’янствам жорсткія ў нас меры.

***

Не рабіце паказуху –

Атрымаеш аплявуху.

Мікалай ІВАНОЎСКІ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Актывісты моладзі БНФ атрымалі штрафы ў 20 і 25 базавых (+пастанова суда)

Заяўнікі акцыі 25 жніўня былі абвінавачаны ў тым, што не падалі пісьмовую адмову ад правядзення масавага мерапрыемства, пасля таго як Мінгарвыканкам забараніў шэсце, прымеркаванае да дня абвяшчэння су

МВД России назвало срок возможной установки постов на границе с Беларусью

Как сообщает РБК, посты на границе Беларуси и России могут появиться на автострадах и железной дороге уже весной 2018 года.

“Дзе грошы на капітальны рамонт нашых дамоў?”

Адказ на гэтае пытанне спрабуе адшукаць намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Казлоў.