Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16:20 22 снежня 2016
9
Памер шрыфта

Я, у прынцыпе, згодны з тым, што адстойвае апазіцыя.

Патрэбна краіне дэмакратыя? Вядома ж, патрэбна.

Не можа адзін і той жа чалавек дзесяцігоддзямі займаць найвышэйшую пасаду? Не можа, адбыў адзін-два тэрміны – саступі месца іншаму.

Свабода слова – гэта само сабой разумеецца. Як і правы чалавека, якія павінны захоўвацца ўладай пры любых абставінах.

Дый што і казаць, правільныя словы гучаць з вуснаў апазіцыянераў. Але, на жаль, іх мала хто чуе. Доступ да дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі ў іх абмежаваны, а незалежных у нас амаль няма. Лічу, што прадстаўнікам апазіцыі трэба ісці ў народ. Чаму тыя ж палітычныя партыі не могуць мець сваіх сябраў на заводах і фабрыках, у будаўнічых і навуковых арганізацыях, сярод студэнцтва? Ды і з вясковым насельніцтвам трэба актыўна працаваць. Адным словам, толькі пры падтрымцы шырокіх людскіх мас з апазіцыяй будзе лічыцца ўлада. Калі яна гэта адчуе, то пойдзе і на змяненне выбарчага заканадаўства, што дазволіць многім яе апанентам прайсці і ў парламент, і ў мясцовыя Саветы.

Сёння я сказаў бы, што апазіцыя ў нас існуе сама па сабе, а народ – сам па сабе. І гэта з’яўляецца, на мой погляд, галоўнай прычынай таго, што ў Беларусі вось ужо больш за 20 гадоў не адбываецца сур’ёзных дэмакратычных змен.

Ілля КУНЦЭВІЧ.

Мінск.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".