Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 23 чэрвеня 2017
5
Памер шрыфта

Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Андрэй Каўхута адхілены ад пасады.

“Галоўным следчым упраўленнем расследуецца крымінальная справа аб службовым падлогу ў дачыненні да шэрагу службовых асоб, – цытуе belta.by афіцыйнага прадстаўніка Следчага камітэта Юлію Ганчарову. – У якасці падазронага па гэтай справе прыцягнуты міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Каўхута”.

З падазроным праводзяцца следчыя дзеянні, але мера стрымання яму не выбіралася. Паводле рашэння следства Андрэю Каўхуту абрана мера працэсуальнага прымусу – адхіленне ад пасады.

Некалькі месяцаў таму ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» быў сюжэт пра тое, што КДБ і Камітэт дзяржаўнага кантролю выявілі факты нямэтавага расходавання бюджэтных сродкаў спецыялістамі дзяржаўнага прадпрыемства «Белгеалогія» і адным з высокапастаўленых чыноўнікаў Мінпрыроды.

«У рамках дзяржпраграмы былі выдзелены сродкі на правядзенне геадэзічнай разведкі, паводле вынікаў конкурсу заключаны дагаворы з буравымі прадпрыемствамі. Аднак поўны аб’ём пошукаў не выкананы. Для таго каб на паперы не зрываць планы, некаторыя кіраўнікі Мінпрыроды вымусілі падначаленых аформіць падробленыя дакументы», – цытавалі сюжэт на tut.by.

«Толькі ў кастрычніку 2016 года Мінпрыроды заключыла тры дамовы з Рэспубліканскім навукова-вытворчым цэнтрам па геалогіі («Белгеалогія») на выкананне геолага-разведачных работ на суму 4,2 мільёна рублёў», – адзначылі ў КДК. Але геолагаразведка ажыццяўлялася толькі на паперы…

Усё гэта каштавала бюджэту краіны амаль 600.000 долараў.

З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ

“Пакуль ніякіх каментарыяў у мяне няма…”

“Народная Воля” расшукала міністра Андрэя Каўхуту і папрасіла яго распавесці пра акалічнасці справы, пра якую заявіў Следчы камітэт.

“Пакуль ніякіх каментарыяў у мяне няма, нічога не ведаю, – адказаў Андрэй Марленавіч. – Усе пытанні вырашаюцца ў рабочым парадку…”

Аўтар: Марына ВІШНЕЎСКАЯ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

«Беларускі гістарычны анекдот» — доўга, трапна і не заўсёды смешна

15 гадоў працы аддаў Сяргей Шапран кнізе “Беларускі гістарычны анекдот”, героямі якой сталі больш за 100 вядомых беларускіх грамадскіх і культурных дзеячаў.

Лукашэнка абмеркаваў з Макеем пытанні аптымізацыі МЗС і развіцця знешнеэканамічнай дзейнасці

Пытанні аптымізацыя МЗС і развіцця знешнеэканамічнай дзейнасці абмеркавалі 18 студзеня на сустрэчы ў Мінску Аляксандр Лукашэнка і міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Як выбарчая камісія «падарыла» кватэру актывісту апазіцыі

Для некаторых палітычных сіл Беларусі папярэднія вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў вельмі несуцяшальныя – у агітацыйную кампанію не будзе дапушчана большасць прапанаваных прадс