Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

11:53 26 мая 2017
65
Памер шрыфта

Былы бізнесмен і дэпутат Вярхоўнага Савета распавёў, як пасля турмы ён стаў паліглотам і чаму сёння яму не цікава палітыка.

У сацыяльных сетках Андрэй КЛІМАЎ распавёў, што зрабіў адкрыццё падчас вывучэння карэйскай мовы – “яна вельмі простая для беларусаў і рускіх”. Увогуле, экс-бізнесмен у той ці іншай ступені валодае ўжо 16 замежнымі мовамі.

– Але добра чытаць і пісаць магу толькі на васьмі мовах – англійскай, французскай, іспанскай, партугальскай, італьянскай, нямецкай, шведскай і чэшскай, – удакладняе ён. – Таксама валодаю арабскай, чацвёрты год займаюся кітайскай мовай, зараз пачаў вывучаць карэйскую…

– Калі вы сур’ёзна пачалі займацца іх вывучэннем?

– Яшчэ падчас вучобы ў СШ №28 Мінска атрымаў добрую практыку па нямецкай мове. Прыязджалі нават дэлегацыі з ГДР і я, як і астатнія школьнікі, быў абавязаны перапісвацца са сваімі нямецкімі равеснікамі і затым трымаць справаздачу перад піянерважатай, што, скажам, Ганса альбо Клауса павіншаваў паштоўкай з Днём нараджэння альбо з Новым годам. Затым, калі перайшоў у спартыўную школу, вывучаў англійскую мову, а, калі з’явіліся больш-менш нармальныя радыёпрыёмнікі, пачаў слухаць “Польскае радыё” і такім чынам знаёміўся з польскай мовай. Але паглыблена пачаў вывучаць замежныя мовы, калі апошні раз выйшаў з турмы. За кратамі, дарэчы, таксама крыху практыкаваўся ў іспанскай і англійскай, бо разам са мной сядзеў нейкі ці то венесуэлец, ці то калумбіец, якога асудзілі за наркотыкі.

– Вывучэнне моў – гэта такое захапленне?

– Я пачаў вывучаць мовы па медыцынскіх паказаннях. Пасля зняволення і турэмнага стрэсу ў мяне з’явіліся праблемы з памяццю і сном. Аднак недзе прачытаў, што на аднаўленне памяці вельмі добра ўплывае вывучэнне замежных моў. Таму адразу пачаў з французскай – яна, як падаецца, адна з самых складаных. У выніку займаюся вывучэннем моў ужо каля дзесяці гадоў. І зараз, напрыклад, у інтэрнэце ўсё чытаю на мове арыгінала.

– Акрамя гэтага чым яшчэ зараз займаецца ў мінулым вядомы палітык і “рэвалюцыянер” Андрэй Клімаў?

– Здароўем займаюся, нейкім чынам зарабляю на хлеб… Не буду канкрэтызаваць, што раблю, але, паколькі ў краіне не павінна быць дармаедаў, то перад падатковай інспекцыяй у мяне запазычанасцяў няма.

– Ад грамадскай і палітычнай дзейнасці ўжо цалкам адышлі?

– Я з’яўляюся сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі, часам дапамагаю ім парадамі альбо ўдзельнічаю ў нейкіх мерапрыемствах, калі запрашаюць. А ўвогуле, здароўе мне ўжо не дазваляе актыўна працаваць у гэтым накірунку. Ды, шчыра кажучы, у Беларусі сёння і наогул няма палітыкі. Яна магчыма ў канкурэнтным палітычным асяродку, а гэтага нават на гарызонце не бачна. Апошні мой турэмны вопыт паказаў, што аб цывілізіванай палітычнай канкурэнцыі не можа быць і размовы. Тады які сэнс браць у гэтым удзел?..

Аўтар: Алесь СІВЫ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".

Беларусь і Еўропа. Казка пра змарнаваны час

Стрымана-аптымістычную заяву зрабіў сёння ў Бруселі кіраўнік беларускай дыпламатыі Уладзімір Макей. Паводле міністра, наша краіна заключыць новае базавае пагадненне з Еўрасаюзам, прычым “гэта будзе ра